24 красавiка 2024, Серада, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандаліза Райс: Мы павінны памятаць пра цёмны бок расейскай палітыкі

4
Кандаліза Райс: Мы павінны памятаць пра цёмны бок расейскай палітыкі
КАНДАЛІЗА РАЙС
ФОТА: GETTY IMAGES/FOTOBANK.RU

Былая дзяржсакратарка ЗША мяркуе, што выбудоўванне стасункаў з Масквой павінна стаць прыярытэтам для Вашынгтона і Берліна.

Нямеччыне і ЗША неабходна выбудоўваць стасункі з Расеяй, не забываючы, што ў расейскай палітыкі ёсць «цёмны бок», заявіла былая дзяржаўная сакратарка ЗША Кандаліза Райс у інтэрв'ю нямецкаму выданню Cicero (пераклад - «Гордон»).

Са слоў Райс, выбудоўванне стасункаў з Масквой павінна стаць агульным прыярытэтам для Нямеччыны і ЗША. Яна мяркуе, што «грамадскае меркаванне ў Нямеччыне часта прыязнае да Расеі, і многія немцы хочуць бачыць збліжэнне дзвюх краін».

Райс таксама адзначыла, што многія грамадзяне Нямеччыны занепакоеныя ўмяшаннем Расеі ў выбары ў ЗША і спробамі Масквы «паўплываць на выбары ў розных дэмакратычных краінах».

Экс-дзяржсакратарка мяркуе, што краіны павінны прадаўжаць шукаць вобласці, дзе «супрацоўніцтва з Расеяй мае сэнс». «Аднак мы павінны памятаць пра цёмныя бакі расейскай палітыкі», - дадала Райс.

Яна была дзяржсакратаркай ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша - малодшага з 2005-га да 2009 года. Цяпер Райс выкладае паліталогію ў Стэнфардскім універсітэце і з'яўляецца старэйшай навуковай супрацоўніцай у Інстытуце Гувера.

Стасункі ЗША з краінамі Захаду пагоршыліся пасля анэксіі Расеяй Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей. У дачыненні да РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі Злучанымі Штатамі, Еўразвязам і некаторымі іншымі краінамі. Санкцыйныя пакеты некалькі разоў пашыраліся і станавіліся больш жорсткімі.

У кастрычніку 2016 года ўлады ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ва ўзломе сэрвераў амерыканскіх партый, а таксама ва ўмяшанні ў працэс прэзідэнцкіх выбараў у краіне. У Крамлі гэтыя абвінавачванні назвалі «глупствам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках