19 красавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэдскі хакеіст выкінуў срэбраны медаль пасля паразы ў фінале моладзевага ЧС

12
Швэдскі хакеіст выкінуў срэбраны медаль пасля паразы ў фінале моладзевага ЧС
ЛІЯС АНДЭРСАН

Узнагароду злавіў адзін з заўзятараў і павесіў сабе на шыю.

Капітан нацыянальнай каманды Швэцыі ў хакеі Ліяс Андэрсан выкінуў срэбраны медаль на трыбуну пасля паразы ад нацыянальнай каманды Канады ў фінале моладзевага чэмпіянату свету, паведамляе novayagazeta.ru.

Нацыянальная каманда Швэцыі заняла другое месца на моладзевым першынстве, саступіўшы камандзе Канады з лікам 1:3. На відэазапісах у сацсетках відаць, як Андэрсан атрымлівае медаль, вешае яго на шыю і адразу ж выкідвае на трыбуну. Узнагароду ловіць адзін з заўзятараў і вешае сабе на шыю.

Нацыянальная каманда Канады перамагла ў моладзевым чэмпіянат свету 17-м разам (абсалютны рэкорд). «Бронзу» здабыла каманда ЗША, падолеўшы Чэхію. Гэта ўжо трэцяя запар узнагарода амерыканскіх спартоўцаў у гэтым турніры. Расея ўпершыню з 2010 года засталася без медалёў турніру, сас тупіўшы ЗША ў чвэрцьфінале.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках