25 красавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Крымскі мост неўзабаве абрынецца

61
Экспэрт: Крымскі мост неўзабаве абрынецца
ФОТА: GETTY IMAGES

Для гэтага ёсць некалькі прычын.

Не сваё - не шкада. Толькі так можна растлумачыць дзеянні Расеі ў акупаваным Крыме. Эколагі б'юць трывогу, бо сітуацыя на паўвыспе значна пагоршылася. Адмыслоўцы не выключаюць, што Крым праз дзеянні краіны-агрэсара чакае страшная экалагічная катастрофа.

Ці ёсць падставы для такіх несуцяшальных прагнозаў - "Обозреватель" пацікавіўся ў эколага Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі "Экалогія - права - чалавек" Аляксея Васілюка.

- Наколькі трывожны экалагічны прагноз аб анэксаваным Крыме?

- У параўнанні з Данбасам, дзе трываюць ваенныя дзеянні, а значыць і разбурэнні, выкліканыя выбухамі і пажарамі, у Крыме, вядома, не так страшна. Іншая справа - будаўніцтва Керчанскага моста. І хоць пакуль афіцыйных довадаў непапраўных наступстваў мы не атрымалі, адпрэчваць падазрэнні аб тым, чым гэта абернецца пасля, ніхто не можа.

- Якія існуюць падставы для такіх здагадак?

- Ніводзін сур'ёзны інстытут або дзяржаўная арганізацыя як Расеі, так і Украіны не далі станоўчую выснову аб тым, што Керчанскі мост будзе экалагічна бяспечным аб'ектам. У Расеі гэта таксама тэма для дыскусій, бо многія навукоўцы прагназуюць дрэннае заканчэнне гэтага будаўніцтва, прычым найбліжэйшым часам.

- Якія прыродныя чыннікі ўжо паказваюць на пачатак негатыўнага працэсу?

ФОТА: GETTY IMAGES

- Самае відавочнае - гэта дэльфіны. У Азоўскім моры іх тры віды. Усе яны занесеныя ў Чырвоную кнігу і ахоўваюцца на еўрапейскім узроўні. Від дэльфіна "Азоўка" жыве толькі ў Азоўскім моры, і сітуацыя для сысуна з'яўляецца крытычнай. Канвенцыя аховы кітападобных утрымлівае выдзеленыя вакол усёй Еўропы пункты найбольш крытычныя для дэльфінаў. І самая яркі пункт на карце - менавіта Керчанская затока.

Калі там будзе стаяць мост, дэльфіны наўрад ці змогуць міграваць, таму што будуць пазбягаць вібрацый, якія стварае будаўніцтва і транспарт. Ужо цяпер значна павялічылася колькасць дэльфінаў, якія выкідваюцца на бераг. Для гэтага віду млекакормячых невыносны шум, бо дэльфіны арыентуецца ў прасторы за кошт гуку.

- А ці ёсць геалагічная небяспека?

- Менавіта паўднёвае ўзбярэжжа Крыма і Керчанская затока ўважаюцца за вельмі сейсмалагічна актыўны адцінкак. Немагчыма спрагназаваць дакладныя даты, але землятрусы рэгулярна будуць адбывацца. На мост гэта таксама будзе ўплываць адмоўна.

Здавалася б, так элементарна аб'яднаць Крымскую паўвыспу з курортамі Сочы, але нават у савецкі час ніхто не даваў згоды на такое будаўніцтва. Калі мост дабудуюць, то ён усё адно ён неўзабаве раскідаецца праз прыродныя чыннікі, адным з якіх таксама з'яўляецца каласальная міграцыя лёду ў праліве.

- Якія наступствы будуць для навакольнага асяроддзя ў выпадку абрынання моста?

- Уявіць, як адрэагуе мора, калі ўтворыцца перадзел ў Керчанскай затоцы, немагчыма. Не думаю, што Расея адразу пачне работы для разбору дэталяў моста. Яго проста пакінуць, тады цяжка нават выказаць здагадку, што можа здарыцца.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках