19 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Сёння ўвечары ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма

12
Сіноптыкі: Сёння ўвечары ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма

У Менску будзе да пяці градусаў марозу.

Сіноптыкі папярэджваюць, што сёння ў Беларусі пахаладае.

Калі ў Менску ўдзень будзе +1 ...+3, пройдзе невялікі мокры снег, то ўжо ў вечары тэмпература паветра апусціцца да мінус 5. У Берасце, Гародні, Віцебску таксама чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 4.

Да мінус 7 градусаў і галалёдзіца чакаецца ў Беларусі 8 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Найбліжэйшыя дні чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман.

На поўначы на асобных адцінках дарог - галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні сярэдні, на поўначы краіны парывісты. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Віцебскай вобласці прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўночы і раніцай панізіцца да мінус 1-7 градусаў, у другой палове дня яна складзе ад мінус 2 да плюс 2 градусаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках