29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Манета з «Пагоняй» стане самай дарагой у гісторыі

30
Манета з «Пагоняй» стане самай дарагой у гісторыі

Кошт унікальнай манеты можа дасягнуць $2 мільёнаў.

На аўкцыён у ЗША патрапілі 100 дукатаў Жыгімонта Вазы. У 2008 годзе ён стаў самай дарагой манетай у гісторыі. За 1,38 млн даляраў яе набыў нямецкі калекцыянер. Чакаецца, што на гэты раз рэкорд будзе пабіты.

Амерыканскі аўкцыённы дом Classical Numismatic Group INC прагназуе, што кошт залатой манеты падчас аўкцыёну можа дасягнуць 2 мільёнаў даляраў. Фінал аўкцыёну пройдзе ў аўторак і сераду, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Дыяметр манеты - 70 мм, яна важыць 348,3 грам золата. Такіх манет у свеце захавалася ўсяго шэсць.

Манету выдалі ў Быдгашчы. Даследчыкі мяркуюць, што яна была падарункам каралю або асобам з ягонага найбліжэйшага атачэння. Іншыя мяркуюць, што манету замовіў сам Жыгімонт Ваза.

Такіх манет адчаканілі ўсяго некалькі. Адна з іх знаходзіцца ў Польшчы, у Нацыянальным музеі ў Кракаве. Яна паходзіць з калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага, ураджэнца Станькава пад Менскам.

Аўтарам праекта манеты быў адзін з самых выбітных тагачасных еўрапейскіх майстроў - Самуэль Амон са Швэйцарыі. На аверсе выява бюста караля без кароны. Пад бюстам майстар змясціў свае ініцыялы SA і дату 1621. На адваротным баку пад каронай - шчыт з дзевяццю часткамі. На іх - выявы гербаў Польшчы і ВКЛ, а таксама Швэцыі і Готланда, і снапы Ваза ў сярэдзіне.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках