29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каліноўскі ў Берасці: Ганіце хлуса і здрадніка ды бараніце родную зямлю!

18
Каліноўскі ў Берасці: Ганіце хлуса і здрадніка ды бараніце родную зямлю!

Нацыянальны герой зноў заклікае беларусаў.

У Берасці з'явіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі з новай «Мужыцкай праўдай», паведамілі Charter97.org чытачы.

Стрыт-арт інсталяцыя з'явілася ў самым цэнтры горада на вуліцы Леніна. На ёй кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў звярнуўся да сучасных беларусаў:

«Дзецюкі!

Ізноў зьвяртаюся я да вас. Грудзі стогнуць, баліць сэрца, бачучы, як дваццаць пяць год марнуецца тое, што дасталося табе, Народзе, так лёгка. Тое, за што паміралі мы са зброяй у рукох і на шыбеніцах маскоўскіх — Свабоду і Незалежнасьць.

Памыліўся ты, Народзе, абраў сабе ў ронд хлуса і здрадніка. Ён адно людзей абманывае, а перад пернікам маскоўскім гнецца, як астатні валацуга. Свабоду ён задушыў, мову нашую зьняважыў, а сымбалі нашыя спрадвечныя на д’ябальскія зьмяніў. Па лустачцы аддае Незалежнасьць нашую ўладыру маскоўскаму.

Браты мае, мужыкі родныя, ганіце хлуса і халуёў яго агнем з зямелькі роднай! Народзе, а як толька пачуеш ты, што з ўсходу лезе арда маскоўская, не хавайся і не бяжы но ўхапіўшы за што зможаш, цэлай грамадой ідзі змагацца за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную!

Бо я з таго сьвета для дабра твайго пішу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасьліва, калі над табою ні тырана хлусьлівага, ні маскаля ўжэ ня будзе.

Яська-гаспадар з-пад Вільні».

Цікава, што, як сведчаць гісторыкі, менавіта недалёка ад гэтага месца, каля касцёла, паўтара стагоддзя назад берасцейцы знайшлі нумары «Мужыцкай праўды». Магчыма, тады іх завёз у Берасце сам Кастусь Каліноўскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках