24 красавiка 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алан Сміт - беларускім уладам: «Жыве Беларусь!», вось мой адказ

3
Алан Сміт - беларускім уладам: «Жыве Беларусь!», вось мой адказ
Алан Сміт

Брытанец, які правёў два гады ў беларускай турме, заявіў, што проста так гэта не пакіне.

29 верасня з беларускай турмы выпусцілі брытанца Алана Сміта. Яго абвінавацілі ў арганізацыі канала незаконнай міграцыі, піша TUT.by. З турмы яго адвезлі ў аэрапорт, адкуль ён паляцеў дадому ў Лондан. Ён папярэдзіў улады, каб яны «чакалі яго адказу», бо ён сваёй віны не прызнае і так проста гэта пакідаць не мае намеру. Kyky днямі распавядаў ягоную гісторыю.

Следства і суд на Аланам

Паводле версіі следства, Алан, ураджэнец Курдыстана, спрабаваў пераправіць шэсць грамадзян Ірака ў Еўропу без праходжання пунктаў пропуску на мяжы. 25 траўня 2017 гады над ім і двума беларусамі пачалі суд, да якога Алан дзевяць месяцаў прасядзеў у следчым ізалятары. Брытанец заяўляў, што ў Беларусі апынуўся ўпершыню, прыехаў на просьбу курдскіх бізнэсоўцаў. Адначасова дапамагаў жыхарцы Курдыстана з інваліднасцю знайсці ў Беларусі лякарню і лекараў.

Пракурор запытваў для брытанца пакаранне на шэсць гадоў пазбаўлення волі (артыкул прадугледжвае ад трох да сямі). 11 ліпеня 2017 года суд Глыбоцкага раёна прысудзіў Алана да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. У лістападзе 2017 года брытанец абскардзіў прысуд у Віцебскім абласным судзе, але беспаспяхова.

Турма і галадоўка

У чэрвені гэтага года ён абвясціў галадоўку, якую спыніў праз восем дзён, калі ў калоніі пабываў консул амбасады Вялікабрытаніі. Пасля гэтага, са слоў жонкі Алана Сміта Магдалены Валіньскі, яны змаглі паразмаўляць праз тэлефон - упершыню за пяць месяцаў.

У падтрымку Алана ягоная жонка, Магдалена Валіньска, стварыла старонку ў Facebook, на якой дзялілася навінамі пра стан мужа. Часта сярод іх можна было сустрэць допісы пра ўмовы ўтрымання спачатку ў следчым ізалятары, затым у калоніі. У іх яна адзначала факты парушэння правоў утрымання ў зняволенні: атручэнне бруднай вадой, немагчымасць атрымаць медыцынскае лячэнне і перадаць пасылкі.

Магдалена казала, што «ў адной з тэлефонных размоў Алан прасіў паабяцаць, што я ніколі не прыеду ў Беларусь, бо гэта можа быць небяспечна». Павел Левінаў, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Віцебскай вобласці, распавёў, што Алана маглі вызваліць умоўна-датэрмінова ў студзені, але ён адмовіўся прызнаваць віну: «А людзі, якія не раскаяліся і не прызналі сваю віну, не могуць быць вызваленыя ўмоўна-датэрмінова».

Што цікава, Алана маглі адпусціць, затрымаць зноў і дэпартаваць, бо ён нелегальна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, але «органы ўлады пайшлі насустрач»: «Нягледзячы на тое, што сёння выходны дзень, мы дамовіліся аформіць усе дакументы. Супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі УУС Віцебскага раёна выйшлі на працу і ўладзілі ўсе неабходныя фармальнасці». Пасля гэтага Алана адвезлі ў Нацыянальны аэрапорт.

«Апошнія дні і гадзіны чакання - самыя цяжкія. Здавалася б, ужо вось-вось, але ўсё роўна страшна, што нешта пойдзе не так», - сказала Магдалена. Цяпер яна плануе стварыць дабрачынную арганізацыю, якая будзе дапамагаць беларускім зняволеным (не толькі замежнікам) у калоніях і турмах.

Алан Сміт на сваёй старонцы ў Facebook сказаў, што так проста ўсё, што адбылося не пакіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках