18 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калгас, які абвінаваціў студэнтаў у крадзяжы морквы: Хлопец хацеў вывезці 70 кілаграмаў замест пяці

32
Калгас, які абвінаваціў студэнтаў у крадзяжы морквы: Хлопец хацеў вывезці 70 кілаграмаў замест пяці

Калгас выклікаў на студэнтаў міліцыю.

Пад Гомелем проста на полі паміж студэнтамі і прадстаўнікамі аднаго з мясцовых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адбыўся канфлікт. Давялося нават выклікаць міліцыю, піша tut.by.

На мінулым тыдні студэнтаў трэцяга курса электратэхнічнага факультэта БелДУТ адправілі на ўборку морквы. Аплата за працу прадугледжаная не была, але, паводле ўмоваў дамовы, студэнты маглі забраць з поля па 5 кг караняплодаў. Аднак у Telegram-канале NEXTA хтосьці са студэнтаў паведаміў, што дадому пасля працы іх адправілі ні з чым: морквы не далі, ды яшчэ абвінавацілі ў крадзяжы і выклікалі міліцыю.

«Некаторых студэнтаў старэйшых курсаў БелДУТа накіравалі на гаспадарчыя працы. Грошай не выплачвалі, але паабяцалі, што студэнту могуць з сабой узяць частку ўраджаю. Але, па сканчэнні работ, калі студэнты збіралі абяцаную моркву, пад’ехаў патруль міліцыі і абвінаваціў іх у прысваенні дзяржаўнай уласнасці, пасля чаго іх адправілі дахаты ні з чым. Вось так у адным з гомельскіх калгасаў выкарыстоўваць бясплатную працу студэнтаў».

У камбінаце «Усход», на полі якога і адбыўся інцыдэнт, распавялі сваю версію падзеі.

- Зразумейце, ніхто не лічыць гэтыя нормы да грама. Калі хтосьці нясе ў аўтобус пакет з асабіста сабранай морквай, бывае, што там нават і 7, і 10 кілаграмаў, ахоўнік слова не скажа. Але не трэба ж нахабнічаць! - кажа намесніца дырэктара ў ідэалагічнай працы ААТ «Камбінат «Усход» Наталля Самафалава.

Са слоў ідэолага, ужо а 10 гадзіне адзін са студэнтаў пачаў загружаць у багажнік уласнага аўто мяшкі з морквай. Вартаўнік выклікаў начальніка службы аховы. Той абурыўся – ці не зашмат морквы, адбылася сварка, давялося выклікаць участковага.

- Вядома, ніхто не збіраўся складаць пратакол. Але, зразумейце, нам крыўдна. Яны думаюць, што гэтая морква у нас сама расце? Мы набывалі дарагое насенне ў Галандыі, потым сеялі, палолі, апрацоўвалі. Ды яны столькі не сабралі, колькі хацелі павезці. Пазней мы падлічылі: прыкладна 60 кг на чалавека ў той дзень сабранай морквы выйшла, а гэты хлопец хацеў вывезці 72, - абураная кіраўніца.

У дэканаце электратэхнічнага факультэта БелДУТ здарэнне называюць непаразуменнем.

- Студэнты ведалі, што пасля заканчэння работ з сабой можна браць не больш за 5 кг морквы. Але адзін наш хлопец быў на аўто і ў багажнік загрузіў блізу 70 кг, як ён потым растлумачыў - браў адразу на 15 студэнтаў. Але ахоўнік, відаць, яго не зразумеў і падумаў, што гэта ён толькі на сябе бярэ. На гэтай глебе і адбыўся канфлікт, - распавёў дэкан факультэта Фёдар Сатыроў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках