20 красавiка 2024, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: У Беларусі ўсё можа змяніцца за адзін дзень

23
Павел Севярынец: У Беларусі ўсё можа змяніцца за адзін дзень
Фота: svaboda.org

Могуць адыграць ролю некалькі чыннікаў.

Павел Севярынец, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, хоча быць прэзідэнтам у Беларусі і згаджаецца на тое, каб удзельнічаць у выбарах і ўсё больш заяўляе пра амбіцыі новага і першага лідара ў нашай краіне, паведамляе «Белсат».

Павел Севярынец заявіў журналістам тэлеканала:

«Давайце адразу расставім акцэнты. Прэзідэнцкіх «выбараў», як і іншых «выбараў» у Беларусі няма. Замест іх ёсць спектакль з прызначэннем мясцовых «дэпутатаў», «дэпутатаў палаты прадстаўнікоў» і адпаведна Лукашэнкі. Але падчас гэтай кампаніі існуе акно магчымасцяў, калі юрыдычна той, хто будзе ў кампаніі ўдзельнічаць, можа стаць лідарам, які прынясе Беларусі перамены. Бо ёсць шмат прычын. Ёсць здароўе правадыра, ёсць вонкавыя абставіны, ёсць ўнутраны ціск, ёсць палацавыя перавароты. І падчас выбараў мы маем 4-5 месяцаў, каб з дапамогай народа гэтую ўладу змяніць. У Беларусі ўсё можа змяніцца за адзін дзень», - заявіў Павел Севярынец.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках