23 красавiка 2024, aўторак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Маслюкова: Судовая сістэма - гэта такі цынізм, такое нахабства

6
Алена Маслюкова: Судовая сістэма - гэта такі цынізм, такое нахабства
Елена Маслюкова

Праваабаронца абскарджвае незаконную пастанову суддзі Светлагорскага суда.

Суддзя Светлагорскага суда Руслан Царык палічыў немэтазгодным выклікаць сведкаў у адміністрацыйнай справе праваабаронцы Алены Маслюковай. Яе вінавацяць у арганізацыі флэш-мобу 15 верасня «Светлагорск - за чыстае паветра», паведамляе «Радыё Рацыя».

Пасяджэнне паводле справы Маслюковай было перанесенае з 8 кастрычніка на 9-е адмыслова на ейную заяву. Праваабаронца патрабавала сведак на працэс, а не іх пісьмовыя свадчанні, як гэта было ў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча ў той самай справе.

- Больш за тое, я яшчэ адзначыла, што я катэгарычна патрабую ў выпадку іх адмовы здзейсніць прымусовы прывод у суд, каб яны далі свае сведчанні, гледзячы мне ў вочы. Суддзя палічыў гэта немэтазгодным, сведкі ў суд не запрашаліся, - распавяла Маслюкова.

Па словах Алены Маслюковай, пісьмовыя сведчанні напісаны як пад капірку. Сам суддзя пасмейваўся іх чытаючы. Прысутная на судзе кандыдат філалагічных навук Людміла Асінская мяркуе, што напісаныя яны адным стылем. Першая ў жыцці Маслюковай судовая справа і пакаранне штрафам на 25 базавых прывялі яе даслоўна ў шок:

- Я ведала, што пляскаюць людзі з адной рукой, што нецэнзурна выказваюцца нямыя ад нараджэння. Да канца немагчыма ўсё гэта зразумець, пакуль ты сам праз гэта не пройдзеш. Гэта такі цынізм, гэта такое нахабства.

І Алена Маслюкова, і Анатоль Змітровіч будуць абскарджваць незаконную пастанову суддзі Царыка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках