25 красавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Астапук: Сведкі-міліцыянты хлусяць

3
Канстанцін Астапук: Сведкі-міліцыянты хлусяць
КАНСТАНЦІН АСТАПУК У СУДЗЕ
ФОТА: ВЛ. ВЯЛІЧКІН

У Берасці асудзілі яшчэ аднаго супраціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Яго абвінавачваюць у «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі» паводле арт 23.4 КоАП.

Нязгодны з будаўніцтвам акумулятарнага завода Канстанцін Астапук быў затрыманы 30 верасня. Падчас затрымання яму стала дрэнна. Выклікалі «хуткую». Міліцыя адвезла яго на агляд у лякарню, а затым у ізалятар часовага ўтрымання. Дзень да суда Астапук разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным правялі ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС г. Берасця. 1 кастрычніка яны былі дастаўленыя ў суд Ленінскага раёна г.Берасця.

Справу Канстанціна Астапука разглядаў суддзя Святаслаў Каліна. За парушэнне ч 1 арт 23.34 вынесена пастанова аб прыцягненні да адказнасці ў выглядзе штрафу сумай 14 базавых адзінак.

Аднак у калідоры адразу пад дзвярыма залы суда Астапуку ўручылі позву «за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» паводле арт 23.4 у Ленінскі РАУС.

Суд прайшоў сёння. Былі забароненыя фота і відэаздымкі.

У судзе Астапук заявіў адвод суддзі Дзмітрыю Шурыну. Для разгляду хадайніцтва абвешчаны перапынак на 15 хвілін. Хадайніцтва не задаволенае.

Падчас перапынку Астапук заявіў што ў ІЧУ двойчы прыязджала «хуткая», рабілі ін’екцыі ў вены.

Астапук сведчыць, што яго затрымалі за надпіс на футболцы і пакаралі за гэта двойчы: за парушэнне Правілаў дарожнага руху і паводле арт 23.34 КоАП:

«Тады я пачуў крыкі міліцыянта і ўцёк. Мне стала дрэнна. Я выклікаў «хуткую» і трымаўся за парэнчы, каб не ўпасці і гэта відаць на відэа, а сведкі хлусяць, што я супраціўляўся, а дарогу я перасякаў разам з АМАПам, калі вялі ў аўто. У міліцыянтаў былі відэарэгістратары, можна паглядзець, што непадпарадкавання не было».

Дапытваюць сведку, супрацоўніка міліцыі Віктара Краўчука.

Сведчыць, што Астапук быў на плошчы, дзе было шмат людзей, ён быў у зялёнай футболцы. Астапук зняў і выкінуў футболку і пачаў уцякаць, і яны яго затрымалі. Затрымлівалі яго з боку праезнай часткі. Ён скардзіўся на стан здароўя. Вісеў каля плота.

Сведка - міліцыянт Гаруноў Аляксей:

«На плошчы праходзіла мерапрыемства, кармленне галубоў, там былі 2 чалавекі ў масках. Мы падышлі і прапанавалі прайсці. Ён адмовіўся і ўцёк. Быў затрыманы, выказваў незадаволенасць затрыманнем, крычаў хапаўся за поручні. Адмаўляўся ісці, казаў што яму дрэнна. Хуткую выклікалі ў Ленінскі РАУС. Мы яго даставілі ў РАУС, у пакой для затрыманых, туды прыйшлі лекары. Ён сказаў, што яму дрэнна, павезлі ў лякарню пад канвоем».

Астапук кажа: «Мяне не паклалі ў шпіталь, капітан прымусіў лекара Дзмітрыя Качана напісаць даведку, што мяне можна ўтрымліваць у ІЧУ але з адпаведнымі рэкамендацыі.

Сведка Дзмітрый Бекалюк:

«Калі ў мяне скончыліся зярняткі, я вяртаўся да дома і ўбачыў візуальна знаёмага чалавека, калі ён параўняўшыся са мной я пачуў гучную каманду «Стаяць!», я азірнуўся і ўбачыў людзей у форме міліцыі, якія вялі сябе неадпаведна супрацоўнікам міліцыі, мне стала страшна, можа рабаўнікі? Астапук перабег вуліцу, супрацоўнікі і чалавек у цывільным падышлі. Апошні прадставіўся мне і папрасіў мяне не перашкаджаць ім, самі ўправімся. Я бачу чалавеку дрэнна, асядае на зямлю, трымаецца за поручні, супрацоўнікі міліцыі падтрымліваюць».

Сведка Сяргей Свірскі патлумачыў, што бачыў, як Астапук трымаецца за парэнчы, просіць выклікаць хуткую. Але пад'язджае бус, яго грузяць і вязуць. Астапук хістаўся, яму было дрэнна, ён трымаўся за плот, каб не ўпасці. Астапук выклікаў хуткую, не бачыў каб міліцыянты гэта рабілі.

У судзе прагледзелі відэазапіс з рэгістратара супрацоўнікаў міліцыі.

Суддзя Шурын абвясціў перапынак у пасяджэнні для прыняцця пастановы.

Пастанова - штраф 3 базавыя адзінкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках