19 красавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяне не папярэдзілі, што трэба па-беларуску»

3
«Мяне не папярэдзілі, што трэба па-беларуску»

Незалежныя журналісты запісалі на відэа сварку з міліцыянтамі.

Міліцыянты падпільнавалі журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука, каб узяць сведчанні, але напраўду мелі ўжо складзеныя пратаколы, паведамляе «Белсат».

Маёра Уладзіміра Саву і ягонага калегу Вадзіма Сабалеўскага цікавіла, ці былі журналісты на здымках у вёсцы Азята Жабінкаўскага раёна 20 жніўня.

Працаўнікі органаў не захацелі даць тлумачэнняў на беларускай мове і складаць пратакол па-беларуску, бо ў іх не было адпаведных бланкаў. Таму яны змушалі журналістаў падпісаць сведчанні, не пазнаёміўшы тых з правамі.

«Я ж кажу вам, што не памятаю, дзе была і што рабіла 20 жніўня, а вы пішаце, што мяне там не было, гэта не так. І я хачу, каб вы мне растлумачылі правы па-беларуску, а вы не можаце гэтага зрабіць», - сказала Мілана Харытонава.

«Дык вы мяне не папярэдзілі, што трэба будзе па-беларуску», - адказаў разгублена маёр.

Пасля апытання праваахоўнікі адразу ўручылі журналістам ужо падрыхтаваныя пратаколы: адзін нібыта за працу без акрэдытацыі і выраб матэрыялу пра працаўнікоў, якім год не плацілі заробкі, і не жадалі звальняць, другі - за здымкі ў вёсцы, дзе адбыўся масавы мор свіней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках