29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане пікетавалі амбасаду Беларусі

У Лондане пікетавалі амбасаду Беларусі
КААРДЫНАТАРКА AMNESTY INTERNATIONAL АБ БЕЛАРУСІ АЙША ЮНГ, ЧАЛЕЦ ПЦ «ВЯСНА» НАТАЛЛЯ САЦУНКЕВІЧ, КААРДЫНАТАР AMNESTY INTERNATIONAL БАРЫ ХЭЙ

У акцыі ўдзельнічалі каардынатары Amnesty International.

У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч правяла пікет за скасаванне смяротнага пакарання. Да акцыі таксама далучыліся каардынатары Amnesty International Бары Хэй і Айша Юнг.

Наталля Сацункевіч патлумачыла, чаму вызначыла правесці пікет:

«Чаму я прыйшла да беларускай амбасады ў Лондане? Цяпер праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання, а я катэгарычна супраць такога пакарання. Мяне заўсёды пужае няўхільнасць і немагчымасць выправіць смерць кожнага чалавека.

Я заклікаю ўвесь свет да салідарнасці і падтрымкі. І хоць Беларусь і апошняя краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне, важна памятаць, што такі тып пакарання - гэта не толькі пра Беларусь. У жыцця і смерці, дабрыні і жорсткасці няма межаў. Свет вакол нас мяняецца і імкліва адмаўляецца ад смяротнага пакарання. І я вельмі чакаю таго моманту, калі смяротнае пакаранне не будзе выкарыстоўвацца не толькі ў Еўропе, але і на ўсёй планеце».

КААРДЫНАТАРКА AMNESTY INTERNATIONAL АБ БЕЛАРУСІ АЙША ЮНГ, ЧАЛЕЦ ПЦ «ВЯСНА» НАТАЛЛЯ САЦУНКЕВІЧ

Наталля адзначыла, што, у параўнанні з Менскам, дзе за такі пікет можна быць арыштаваным або аштрафаваным, у Лондане дастаткова было паведаміць у паліцыю аб мірным сходзе праз тэлефон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках