19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацярэвіч: ЗША могуць заблакаваць Nord Stream 2.

6
Антоні Мацярэвіч: ЗША могуць заблакаваць Nord Stream 2.

Пытанне пра санкцыі ЗША супраць расейскага праекта можа развязацца да канца года.

Будаўніцтва Nord Stream 2 Злучаныя штаты Амерыкі могуць спыніць з дапамогай санкцый, мяркуе экс-кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Злучаныя Штаты змогуць спыніць будаўніцтва расейскай газавай магістралі Nord Stream 2 з дапамогай санкцый.

Пра гэта заявіў былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, паведамляе «Польскае радыё».

Са слоў палітыка, Польшча павінна ў далейшым рашуча пратэставаць супраць стварэння расейска-нямецкага газаправода Nord Stream 2.

«Тое, ці прымуць пастанову для ўключэння санкцый ці не, залежыць таксама ад пазіцыі Польшчы. На гэта ўплывае комплекс пытанняў - магчымая купля прыроднага газу з ЗША, палітыка Нямеччыны. Неабходна ўсведамляць, што існуе прынцып узаемнасці. Мы спадзяемся, што польская палітыка будзе рашучай, а амерыканскія дзеянні будуць такімі, як (іх) словы», - сказаў Мацярэвіч.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Польшчы Марыюш Маравецкі заявіў, што пытанне аб санкцыях ЗША супраць расейскага праекта можа вызначыцца да канца года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках