23 сакавiка 2019, Субота, 18:30
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Выйшаў першы дакументальны фільм пра справу Коржыча

11

Журналісты сабралі ўсё, што вядома пра смерць жаўнера ў Печах.

З моманту трагічнай гібелі жаўнера Аляксандра Коржыча ў барысаўскіх Печах прайшло больш за год. Фільм «Шараговае самагубства», падрыхтаваны журналістамі «Радыё Свабода» для тэлеканала «Настоящее время», прысвечаны абставінам смерці салдата.

Жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным ў сутарэнні будынка медыцынскай роты ў Печах пад Барысавам 3 кастрычніка 2017 года. Са звязанымі шнурком ад берцаў нагамі і накінутай на галаву разарванай футболкай. Афіцыйную версію агучылі амаль адразу - самагубства. Маці салдата Святлана Коржыч ў гэта не верыць. Дзякуючы ейным актыўным дзеянням пра справу даведаліся незалежныя журналісты, гісторыя атрымала вялікі рэзананс.