28 сакавiка 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя прапанавала ЗША разгарнуць яшчэ тры базы на сваёй тэрыторыі

1
Грэцыя прапанавала ЗША разгарнуць яшчэ тры базы на сваёй тэрыторыі

Краіны дамовіліся разам прыцягваць Расею да адказнасці.

Грэцкі міністр абароны Панас Каменас заклікаў Злучаныя Штаты павялічыць двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі з Афінамі, разгарнуўшы яшчэ тры вайсковыя базы ў Грэцыі, акрамя існай у бухце Суда на Крыце. Гаворка ідзе пра гарады Ларыса, Волас і Александраполіс.

Пра гэта піша Ekathimerini.

"Я хачу пацвердзіць, што Грэцыя ўважае Злучаныя Штаты за стратэгічнага партнёра і хаўрусніка, адзінага, асмелюся сказаць", - заявіў Каменас падчас сустрэчы з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам у Пентагоне.

Каменас правёў сустрэчу ў Вашынгтоне перад трохбаковым самітам Грэцыі, Кіпра і Ізраіля. ЗША з'яўляецца афіцыйным партнёрам гэтага міжземнаморскага звязу.

"Для Грэцыі вельмі важна, каб Злучаныя Штаты разгарнулі вайсковыя магутнасці ў Грэцыі сталыя, не толькі ў Судзе, але і ў Ларысе, Воласе, у Александраполісе", - сказаў ён.

Падчас сустрэчы Мэціс падзякаваў Каменасу за тое, што Грэцыя працягвае падтрымліваць амерыканскую базу ў Судзе, як важны лагістычны цэнтр.

Мэціс высока ацаніў пастанову Грэцыі аб давядзенні выдаткаў на абарону да 2% ад ВУП і мадэрнізацыю вайсковых самалётаў F-16 на суму 1,5 млрд даляраў.

"Ён таксама падзякаваў міністру абароны Грэцыі за нядаўнія дзеянні ягонай краіны ў мэтах барацьбы з расейскай злачыннай дзейнасцю ў рэгіёне, і абодва бакі пагадзіліся прыцягваць Расею да адказнасці", - сказаў Пентагон.

У ліпені Грэцыя выслала двух расейскіх дыпламатаў, якіх абвінавацілі ў выдачы сродкаў пратэстным групам, якія выступаюць супраць пагаднення аб перайменаванні Македоніі. Грэцыя таксама заблакавала ўезд у краіну іншым расейскім чыноўнікам. Афіны абвінавачвалі расейскіх дыпламатаў таксама ў няўдалай спробе подкупу грэцкіх дзяржаўных службоўцаў і мітрапалітаў грэцкай праваслаўнай іерархіі і ў спробах атрымаць уплыў на Афоне.

6 жніўня МЗС Расеі паведаміў аб люстраным адказе на высылку расейскіх дыпламатаў з Афін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках