23 лiпеня 2019, aўторак, 9:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Справа Коржыча»: Для камандзіра роты пракурор запрасіў 6 гадоў, для прапаршчыка - 4

17
АРТУР ВІРБАЛ (ЗЛЕВА) І ПАВЕЛ СУКАВЕНКА
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

Сёння ў Менскім абласным судзе праходзяць спрэчкі бакоў.

Сёння ў Менскім абласным судзе з апошнім словам выступаюць камандзір роты Павел Сукавенка і прапаршчык Артур Вірбал. Ім выстаўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай. Паводле версіі следства, Сукавенка біў салдат драўлянай палкай, прысвойваў сабе іх грошы, браў распушчальную каву і сасіскі ў цесце ў падначаленых. Вірбалу ставяць у віну тое, што прымушаў жаўнераў адціскацца і ўжываў да іх фізічную сілу, піша tut.by.

Сёння ў Менскім абласным судзе праходзяць спрэчкі бакоў. Першым слова ўзяў пракурор. У сваім выступе ён папрасіў прызнаць абвінавачаных вінаватымі паводле ч. 1, ч. 2 арт. 455 КК (Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады) і прысудзіць камандзіра роты Паўла Сукавенку да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавіць яго рангу «старшы лейтэнант». Для прапаршчыка Артура Вірбалы пракурор запрасіў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, а таксама пазбаўлення рангу «прапаршчык».

Нагадаем, разгляд справы аб нестатутных дачыненнях у Печах пачаўся 1 кастрычніка, гэтая крымінальная справа з'явілася пасля гібелі Аляксандра Коржыча, але да смерці шарагоўца, паводле версіі следства, не мае дачынення. На лаве падсудных - 24-гадовы камандзір вучэбна-танкавай роты Павел Сукавенка і 25-гадовы прапаршчык Артур Вірбал.

Сярод 7 пацярпелых - сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч. У залу ў кайданках іх дастаўлялі канваіры. Маладзёнаў ужо трэці месяц судзяць за давядзенне да самагубства Аляксандра Коржыча. Дарэчы, самі пацярпелыя сябе за такіх не ўважаюць і прасілі суд не караць строга абвінавачаных.

- Пажадана не пазбаўляць волі, - казаў пацярпелы Яўген Бараноўскі.

Падчас допыту ў судзе камандзір роты Павел Сукавенка не стаў адмаўляць, што прысвойваў сабе грошы салдат, яму закідаюць суму на 64 рублі 29 капеек. Ён таксама ўдакладніў: прадукты ў падначаленых не патрабаваў, ён прасіў - яны прыносілі. Часам да яго прыходу кава ўжо была гатовая. Што да фізічнага гвалту, Сукавенка адмаўляе некаторыя факты.

- Удар палкай - гэта не мера пакарання, каб прыніжэнне. Проста хацеў прывесці іх у тонус. Гэта ўсё было больш падобна да смешнай сітуацыі. Калі ўсё адбывалася, усе смяяліся, усміхаліся, распавядае ў судзе Павел Сукавенка.

Салдаты былі пакараныя такім чынам за няведанне статута.

Падчас дачы сведчанняў у судзе прапаршчык Артур Вірбал абраў пазіцыю, што ён нічога не памятае, але адмаўляць словы пацярпелых не будзе.

- Праз даўнасць падзеі не памятаю, - заявіў прапаршчык, каментуючы магчымыя ўдары, якія ён наносіў драўлянай палкай пацярпелым сяржантам Бараноўскаму і Брыціквву. - Калі пацярпелыя кажуць, што біў іх, значыць, так і было. У мяне няма прычын ім не давяраць. Калі суд вырашыць, што біў, пагаджуся. (...) Высокі суд, у мяне такія абвінавачванні! Нібыта біў шэсць разоў на год! Калі? Нават абвінавачаныя не памятаюць гэтыя ўдары. Дык што я павінен прызнаваць? (...) А падчас вочнай стаўкі яны мне ў вочы глядзелі, казалі, што біў. Я ўжо не бачыў іншага выйсця, прызнаў. Так судзіце мяне, і я ўжо паеду адбываць пакаранне. Стаміўся я. Стаміўся проста па-чалавечы.