23 красавiка 2024, aўторак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CIT: У кватэры Пятрова-Мішкіна ў Маскве жыве падстаўны чалавек

4
CIT: У кватэры Пятрова-Мішкіна ў Маскве жыве падстаўны чалавек
ПЯТРОЎ-МІШКІН
ФОТА: BELLINGCAT

Журналісты наведалі кватэру агента ГРУ.

Маскоўская кватэра, дзе прапісаны агент расейскай вайсковай выведкі Аляксандр Мішкін (Пятроў), належыць ягонай жонцы, а чалавек, які сустрэў у гэтай кватэры карэспандэнта "Дождя", можа быць падстаўным агентам ГРУ. Да такіх высноў прыйшла даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT), паведамляе Радыё Свабода.

Пра ўладальніка кватэры, дзе прапісаны Мішкін, журналісты дазналіся з выпіскі Расрэестра. Гэта Мішкіна Надзея Віктараўна. CIT удалося высветліць, што гэтая жанчына пазначаная ў дакументах на адзін з аўтамабіляў, якім валодае Аляксандр Мішкін. Такім чынам, следчыя прыйшлі да высновы, што Надзея Мішкіна - гэта ягоная жонка.

Інфармацыю пра тое, што карэспандэнта "Дождя" на адрасе прапіскі Мішкіна (Пятрова) сустрэў мужчына, які прадставіўся таксама Аляксандрам Мішкіным, але з іншым імем па бацьку - Дзмітрыевіч, CIT тлумачыць тым, што гэта мог быць "загадзя падрыхтаваны, падстаўны чалавек". Журналісты пры гэтым адзначаюць, што пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Conflict Intelligence Team таксама высветліла, хто валодае кватэрай Анатоля Чапігі (Руслана Башырава) - іншага меркаванага агента расейскай выведкі, якога, як і Мішкіна, падазраюць у атручванні Скрыпалёў. Са звестак CIT, кватэра Чапігі належыць яму, ягонай жонцы і дзецям. Пры спробе журналістаў "Дождя" патрапіць у гэтую кватэру іх сустрэў невядомы, які паказаў службовае пасведчанне і запатрабаваў неадкладна сысці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках