19 сакавiка 2019, aўторак, 11:52
Выклік для кожнага
Рубрыкі

«Самая інавацыйная кампанія свету» купіла беларускі стартап

Сума ўгоды не выдаецца.

Амерыканскі распрацоўнік ServiceNow, які стаіць на першым месцы ў спісе самых інавацыйных кампаній свету паводле версіі Forbes, купіў беларускі стартап FriendlyData, піша vc.ru. Сума ўгоды не выдаецца, піша kyky.org.

Стартап займаецца тэхналогіяй імгненнага доступу да карпаратыўных баз звестак праз інтэрфэйс, якому можна задаць пытанне на роднай мове і ў адказ атрымаць патрэбную інфармацыю. Карыстальніку не трэба выкарыстоўваць SQL. Інтэрфэйс FriendlyData інтэгруюць у платформу ServiceNow.

«Разам з ServiceNow мы зможам вывесці тэхналогію на новы ўзровень, выкарыстоўваючы рэсурсы і звесткі глабальнай кампаніі, і зрабіць тэхналогію даступнай для тысяч кампаній ва ўсім свеце», - сказаў сузаснавальннік і кіраўнік FriendlyData Міхаіл Румянцаў.

Стартап FriendlyData заснавалі ў 2016 годзе. У наступным годзе каманда прайшла адбор у міжнародны акселератар 500 Startups і атрымала 150 тысяч даляраў. У стартап таксама інвеставалі Starta Ventures, TMT Investments, Bulba Ventures ды іншыя.

ServiceNow займаецца аўтаматызацыяй бізнэс-працэсаў у буйных арганізацыях. У 2018 годзе кампанія ўзначаліла рэйтынг ста самых інавацыйных кампаній свету паводле версіі Forbes. ServiceNow мае больш за чатыры тысячы кліентаў, а ў 2017 годзе прыбытак кампаніі вырас на 39%, да 1,9 мільярдаў даляраў. Рынкавая капіталізацыя ServiceNow складае 30 мільярдаў даляраў.