Еўра падаражэў на таргах у Менску
- 11.10.2018, 14:31
- 9,748
Расейскі рубель прыкметна ўпаў.
На валютных таргах у Менску 11 кастрычніка еўра падаражэў, а даляр і расейскі рубель патаннелі.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр патаннеў на Br0,0029 і складае Br2,1424 (10 кастрычніка - Br2,1453 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0115 да Br2,4738 (10 кастрычніка - Br2,4623 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0295 да Br3,2122 за 100 расейскіх рублёў (10 кастрычніка - Br3,2417 за 100 расейскіх рублёў).