29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даведзена, што суды ў Беларусі прадажныя»

12
«Даведзена, што суды ў Беларусі прадажныя»
ТАМАРА ШЧАПЁТКІНА
ФОТА: RACYJA.COM

Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна звернецца ў ААН.

Чарговая касацыйная скарга журналісткі-фрылансеркі Тамары Шчапёткінай з Бярозы не задаволеная, а пастанова Баранавіцкага суда не змененая.

Журналістка абскардзіла пастановы суддзі Баранавіцкага раённага суда Юліяны Шчэрбы, якая пакарала Тамару за падрыхтоўку матэрыялаў для «Радыё Рацыя» - «Васіль Дубейка: нашы бізнэсоўцы не сталі мецэнатамі» і «Музей-сядзіба А. Міцкевіча ў Завоссі». Пасля кароткіх тлумачэнняў журналісткі ў судзе аб сфальсіфікаваных пратаколах і пра тое, што суды і штрафы - гэта ні больш ні менш яе пераслед, які зыходзіць ад спецслужбаў, суддзя Аляксандр Саўчук без секунды сумневу зачытаў пастанову: «Акалічнасць учынення правапарушэння судом выяўленая цалкам. Падстаў для змены пастановы, пра якую згадваецца ў скарзе, няма».

Пастанова суддзі Саўчука, які вёў папярэдні працэс Шчапёткінай, выклікала дружнае абурэнне прысутных:

«Ну прадажныя нашы суды. Гэта ўсё даведзенае».

«Суд кан'юнктурны. Суд вынес пастанову на падставе падробленых пратаколаў».

«У нас ні суд, ні міліцыя не абараняе народ, справядлівасць, закон, а абараняе ўладу».

«Міліцыянты дзейнічаюць метадамі НКВД - фальсіфікуюць пратаколы, але суд гэта прымае».

Журналістка скептычна паставілася да прапановы суддзі абскардзіць пастанову ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі і абвясціла, што звернецца ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках