Мустафа Джамілеў у эфіры на ўсю Расею заклікаў вызваліць Крым і Данбас
7- 11.10.2018, 15:20
- 16,112
Увесь свет не прызнае анэксію паўвострава і ўварванне расейцаў ва Украіну.
Лідар крымскіх татараў Мустафа Джамілеў заклікаў РФ выконваць пастановы міжнародных арганізацый і дэакупаваць Крым і частку Данбаса, піша сайт тэлеканала atr.ua.
Пра гэта Джамілеў заявіў у жывым эфіры расейскага прапагандысцкага тэлеканала. Супрацоўніца «Расеі 1» паспрабавала пагутарыць з лідарам крымска-татарскага народа ў кулуарах ПАРЕ ў Страсбургу.
«Мы б хацелі, каб у нас былі нармальныя стасункі. Але для гэтага РФ павінна выканаць пастановы міжнародных арганізацый. Увесь свет не прызнае анэксію Крыма і асуджае ўварванне расейскіх войскаў ва ўсходнюю частку Украіны. РФ павінна не толькі вызваліць акупаваныя тэрыторыі, але і адказаць. Хтосьці павінен за ўсё гэта адказваць», - сказаў Мустафа Джамілеў.
Акрамя лідара крымскіх татараў з тэлеканалам «Расія 1» у кулуарах ПАРЕ пагутарыў і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Барыслаў Бяроза. Ён абвінаваціў Крэмль у забойстве Алега Сянцова і Балуха.
Нагадаем, 9 кастрычніка ў ПАРЕ ўкраінская дэлегацыя заткнула расейскую прапагандыстку тэлеканала «Расія 1» выкананнем дзяржаўнага гімна.
Пазней расейская прапагандыстка заявіла, што прадстаўнікі Украіны пагражалі ёй «смерцю».