29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фільм-сенсацыя «Крышталь» выходзіць ва ўкраінскі пракат

Беларускі фільм-сенсацыя «Крышталь» выходзіць ва ўкраінскі пракат

«Крышталь» вылучаецца сёлета ад Беларусі на суісканне «Оскара».

Фільм - прэтэндэнт на «Оскар» ад Беларусі «Крышталь» Дар'і Жук будуць паказваць ва ўкраінскіх кінатэатрах з 8 лістапада, паведаміла tut.by прэс-служба Адэскага міжнароднага кінафестывалю. Менавіта на гэтым форуме беларуская стужка атрымала Гран-пры.

Нагадаем, стужка «Крышталь» вылучаецца сёлета ад Беларусі на суісканне «Оскара». Фільм распавядае пра Эвеліну Сароку, якая жыве ў Менску 90-х, і ў яе жыцці ўсё вельмі складана. Дзяўчына хоча пераехаць у Чыкага, але для гэтага трэба пераканаць амерыканскага консула, што заставацца ў ЗША Веля не мае намеру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках