18 кастрычнiка 2018, Чацвер, 2:31
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Польшча заканчвае будаўніцтва апошняга адрэзка Via Baltica

1
ФОТА: TVP INFO

Магістраль злучыць Варшаву са сталіцамі краін Балтыі.

У Ломжы падпісаная дамова на будаўніцтва апошняга ўчастка дарогі Via Baltica працягласцю 13 кіламетраў - ад будучай колавай дарогі горада Ломжы ў Кольна. Плануецца, што будаўніцтва будзе закончанае праз 3 гады, паведамляе «Радыё Польшча».

Via Baltica - гэта адцінак міжнароднай дарогі E67, якая вядзе з Варшавы праз Літву і Латвію ў Эстонію. На сёння гатовая большая частка адцінка, які вядзе ў Оструў-Мазавецкі. Апошнія два гады былі падпісаныя кантракты на будаўніцтва ўсіх адрэзкаў далейшага маршруту - гэта значыць дарогі S61 - ад Оструў-Мазавецкага праз Ломжу, Шчучын, Элк і Сувалкі да мяжы з Літвой.