19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Глеб распавёў, як яго падманула дзяржава

3
Вячаслаў Глеб распавёў, як яго падманула дзяржава
ВЯЧАСЛАЎ ГЛЕБ
ФОТА: FCGOMEL.BY

Нават вядомыя асобы становяцца ахвярамі самавольства чыноўнікаў.

- Мяне асабіста падманвалі ў Беларусі, - заявіў «Трыбуне» экс-форвард «Штутгарта», «Гамбурга» і «Крумкачоў». - Але гэта звязана не з крадзяжамі, а з нашай рэчаіснасцю. І патрапіў не толькі я, а яшчэ і Міхал Сівакоў, і Сяргей Верамко (абаронца «Арэнбурга» і брамнік «Мінска», адпаведна - заўвага «Салідарнасці»).

Вунь, каля «Мінск-Арэны» дом будуюць. Будаўніцтвам займаецца Менгарвыканкам. Мы афіцыйна плацілі грошы, але потым высветлілася, што са 100 адсоткаў грошай, выплачаных мною, у залік пайшлі ўсяго толькі 25-30 адсоткаў. Уяўляеце?

І ў выніку куды б мы ні звярталіся, чыноўнікі дасылаюць нейкія незразумелыя адпіскі. Там дом разлічаны на 900 кватэр, а жыхароў на сёння - 25-27 чалавек. Чаму дзяржава нас так падманвае? Мы ж плацілі ўсё афіцыйна! Чаму я павінен страчваць свае грошы?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках