16 красавiка 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Дзіна Паўэл адмовілася ад пасады амбасадаркі ЗША ў ААН

2
Reuters: Дзіна Паўэл адмовілася ад пасады амбасадаркі ЗША ў ААН
ДІНА ПАЎЭЛ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прапанова паступіла ад Дональда Трампа.

Адна з топ-мэнэджараў буйнога амерыканскага банка Goldman Sachs і экс-дарадца Дональда Трампа ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Дзіна Паўэл больш не разглядаецца Белым домам у якасці кандыдата на пасаду сталага прадстаўніка ЗША ў ААН, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, Паўэл абмеркавала з Трампам праз тэлефон магчымасць свайго прызначэння на пасаду амбасадаркі ў ААН. Яна сказала прэзідэнту, што ўсцешаная дадзенай ёй магчымасцю, аднак адзначыла, што не збіраецца пакідаць кіроўную пасаду ў Goldman Sachs.

Акрамя таго, суразмоўца агенцтва дадаў, што ў Белым доме "без асаблівага энтузіязму" ўспрынялі навіну аб магчымым вяртанні Паўэл у палітыку.

9 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў адстаўку амбасадаркі пры ААН Нікі Хэйлі. Яна пакіне працу ў ААН у канцы года.

Пасля гэтага Трамп паведаміў, што разгледзіць кандыдатуру свайго былога эканамічнага дарадцы Дзіны Паўэл на пасаду сталага прадстаўніка ў ААН.

Дзіна Паўэл з 2017 да 2018 год была старшым дарадцам Трампа ў эканамічных ініцыятывах, а таксама намесніцай дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Гербэрта Макмастэра (адпраўлены ў адстаўку ў сакавіку 2018 года). Пасля працы ў адміністрацыі Трампа Паўэл вярнулася ў Goldman Sachs.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках