19 красавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія краіны пачалі рыхтаваць санкцыйны адказ на кібератакі ГРУ

Еўрапейскія краіны пачалі рыхтаваць санкцыйны адказ на кібератакі ГРУ

Абмежаванні закрануць Расею і Кітай.

Вялікабрытанія, Нідэрланды і ўрады іншых еўрапейскіх краін дамаўляюцца аб распрацоўцы супольнага рэжыму санкцый супраць арганізатараў і выканаўцаў кібератакі, піша Bloomberg (пераклад - The Bell).

Абмежаванні могуць закрануць Расею (на адрас ГРУ ўжо неаднаразова гучалі абвінавачванні ў ажыццяўленні кібератак), а таксама Кітая, які, паводле версіі Bloomberg Businessweek, гадамі сачыў за амерыканскімі кампаніямі і дзяржструктурамі пры дапамозе шпіёнскіх чыпаў.

Лідары краін ЕЗ абмяркуюць гэтыя прапановы на наступным тыдні ў Брусэлі.

Абмежаванні маюць на мэце замарозку актываў і забарону на ўезд, але не выключана і магчымасць увядзення сектаральных санкцый. Санкцыі будуць прадугледжаныя ў выпадку, калі хакеры ў інтарэсах замежнай дзяржавы зробяць атакі на інфармацыйныя сістэмы, выкрадуць інтэлектуальную ўласнасць, паспрабуюць паўплываць на выбары ці будуць заўважаныя ва ўсялякай іншай шкоднай дзейнасці ў кіберпрасторы.

Увядзенне санкцыйнага рэжыму за кібератакі, які абмяркоўваўся ў Еўропе з 2015 года, стала прыярытэтам пры цяперашнім развіцці падзей, паказалі краіны ў мемарандуме да ўсіх дзяржаў-сябраў ЕЗ. Гаворка ідзе пра абвінавачванні супраць супрацоўнікаў расейскай выведкі, якія выставілі на мінулым тыдні Вялікабрытанія, Нідэрланды і ЗША. Неспакой еўрапейскіх краін таксама выклікала расследаванне Bloomberg Businessweek пра тое, як Кітай цягам некалькіх гадоў умайстроўваў шпіёнскія чыпы ў мацярынскія платы, якія прызначаліся для буйных дзяржаўных і камерцыйных структур у ЗША.

Абвінавачванні Расеі ў кібератаках узнікалі на мінулым тыдні адно за адным. Першай выступіла Вялікабрытанія: яе Нацыянальны цэнтр кібербяспекі (NCSC) паведаміў, што ГРУ стаіць за ўзломам ва ўсім свеце і дзейнічае ад асобы тузіна хакерскіх груповак, у тым ліку APT 28, Fancy Bear, Voodoo Bear ды іншых.

Следам міністарка абароны Нідэрландаў АНК Бейлевелд дала цэлую прэс-канферэнцыю аб падарожжы у красавіку ў Гаагу чатырох меркаваных супрацоўнікаў ГРУ, якія спрабавалі ўзламаць штаб-кватэру Арганізацыі забароны хімічнай зброі (падрабязна пра гэта мы напісалі тут).

Праз пару гадзін мінюст ЗША выставіў абвінавачванні ў кібератацы сямі «супрацоўнікам ГРУ». Чацвёра з іх - тыя ж людзі, што былі высланыя з Нідэрландаў, яшчэ трое - раней абвінавачваліся ў нападах на Дэмакратычную партыю ЗША. Цяпер ім выстаўленыя абвінавачванні яшчэ і ў нападах на WADA, USADA, некалькі іншых антыдопінгавых агенцтваў, FIFA, спартыўны арбітражны суд (CAS) і г.д.

Калі расследаванне Bloomberg Businessweek будзе праўдай, то гэта значыць, што кітайская выведка магла атрымаць доступ да пентагонаўскіх кампутараў, сервераў Amazon, Apple і сотняў іншых кампаній.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках