20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дошка ганьбы»: ляпы беларускіх будаўнікоў у «рамонце чаго хочаце»

10
«Дошка ганьбы»: ляпы беларускіх будаўнікоў у «рамонце чаго хочаце»

Свежая калекцыя фотафактаў.

Калекцыя tut.by будаўнічых ляпаў і цудаў праектавання штодня папаўняецца новымі экзэмплярамі. Сёння журналісты разнастаілі «дошку ганьбы» незвычайнымі «лайфхакамі» рамонту чаго хочаце і як хочаце.

Было-злева, стала — справа.

Чытачы канстатуюць, што «ваша рубрыка сапраўды працуе!» Вось, напрыклад, даслалі фота «працы над памылкамі» на заводзе Вавілава. Было — акно, а за ім цэгла, стала — проста закладзенае цэглай акно.

Менск, Маўра, 52 ля 4-га пад'езда. Аўтар фота паведамляе, што да капрамонту на ліўнёўцы стаяла заводская чыгунная кратка. Замест яе будаўнікі ўсталявалі нешта самаробнае. Хоць так. Пра бяспеку усё ж паклапаціліся.

А гэта-рамонт лавы каля дома на Маўра пасля заяўкі жыхароў. Яны пішуць, што ўразілі і афарбоўка гнілых дошак і арыгінальная канструкцыя.

З домам на Маўра мы не скончылі - там яшчэ ў сакавіку прыйшлі пракладваць кабель, выкапалі яму. Яе так і не закапалі.

Бюджэтны рамонт лесвіцы пры дапамозе дзеравяшкі. Менск, вуліца Раманаўская Слабада.

Дом №14 па вуліцы Сядых у Менску. Чытач паведамляе, што пандус усталяваны залатымі рукамі работніка ЖЭСа. Да нізу лесвіцы дарожкі пандуса разыходзяцца, а на першыя прыступкі паміж дарожкамі нагу паставіць немагчыма.

Паклалі новы асфальт у двары дома на вуліцы Зялёнай у Фаніпалі.

А падняць люк забыліся. Затое нейкі адказны аўтамабіліст, які яшчэ памятае ПДР, пазначыў небяспечны адцінак на дарозе - закрыў яго дошкамі і паставіў дрэўца.

Мантажная пена - другі найлепшы сябар будаўніка пасля скотчу. Глядзіце, як ёю адрамантавалі слупы агароджы ў Магілёўскім заасадзе (Буйнічы).

Праца сантэхнікаў для рамонту трубы ў склепе дома на адрасе Гамарніка, 25 (пад'езд 5) у Менску. Як ліквідаваць выцек? Дасведчаны сантэхнік заладзіць дзірку нават пры дапамозе цэглы!

Ганак пасля капітальнага рамонту ў Наваполацку ў доме №138 па вуліцы Маладзёжнай. Гэта ж колькі тут зэканомілі?

Дом з намаляванымі вокнамі. Кажуць, такое можна ўбачыць па дарозе ад Воршы ў Горкі - рыхтаваліся да «Дажынак».

Тут цікавасць будзе мець не столькі самая праблема, а падыход работнікаў ЖЭСа да яе развязання. Чытач піша, што на пляцоўцы першага пад'езда на першым паверсе на адрасе вуліца Чарвякова, 8 знікла вечка скрынкі, і выгляд аголенай праводкі стаў нерваваць усіх жыхароў пад'езда. «Мною была адпраўленая заяўка на сайт «115.бел», цягам месяца супрацоўнікі ЖЭСа спрабавалі закупіць кавалак пластыка (які можна набыць за 1 рубель у кожным будаўнічым супермаркеце), пасля чаго шчасна заладзілі рэкламнай улёткай, і горда напісалі мне адказ, што ўсё выпраўлена. Я паўторна аформіў заяўку ўсё на тым жа сайце, зноў месяц вялася закупка, і вось цяпер праводка закрыта аднаразовым кантэйнерам для ежы, замацаваным на скотч. Трэці раз заяўку нават не адпраўляў».

Сантэхнічнае развязанне з поліпрапіленавай трубой і першага найлепшага сябра будаўніка – скотчу - справа рук сантэхнікаў, якія рабілі капрамонт у доме №103 на вуліцы Каліноўскага ў Менску.

На гэтым фота ўсё больш маштабна - новую цеплатрасу праклалі паверсе.

Менская веладарожка. З'езд з праспекта Пераможцаў да комплексу аквапарку. Такой звыклай для нас «зебры» на асфальце чамусьці няма. Хоць даслоўна праз 300 метраў з'езд да Astoria Riverside аформлены як мае быць.

Двор паміж дамамі 9 і 13 на вуліцы Шабаны. Аўтар фота паведамляе, што такая карціна раніцай штодня. «Калі ДАІ гэтага не бачыць, можа дапамогуць камунальныя службы?

Зрабіце вышэй бардзюры або ўсталюеце бетонныя паўсферы».

Добрае размяшчэнне ўнітаза, агляд выдатны. Туалет дзесьці ў Віцебску.

Нам пішуць, што так выглядаюць прыбіральні для наведвальнікаў залы прыёмаў у Палацы Рэспублікі.

Гэта Бабруйск. Так выглядае дваровая тэрыторыя каля дома № 54 на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Аўтар фота паведамляе, што ў 2017-18 годзе ў двары пабудавалі дзевяціпавярховік: «вакол новага дома ўсе разраўнялі і падсыпалі, а нас цяпер затапляе пасля кожнага дажджу».

Пешаходныя пераходы каля завода «Тэхніка сувязі» ў Воршы. Гэта там дыктатар нядаўна бачыў «дохлых пацукоў і розную наркату».

У нас народу трэба ўсё тлумачыць па два разы? Міханавічы, Менскі раён.

У Фаніпалі не любяць аднастайнасці - плітку для дарожак выбіраюць разнафарматную, напрыклад.

Менчукоў так не песцяць. Адзін наш чытач не паленаваўся і зрабіў фота дарожак у Сухараве - там наогул пліткі няма. Праектанты не прадбачылі, дзе з'явяцца «народныя сцежкі».

Менск, вуліца Шорная, 20. Дзверы ў «нікуды» на першым паверсе каля ліфта.

«У чым сэнс пераходу ў гэтым месцы, я так і не зразумеў», - піша фотааматар з горада Мёры. А сэнсу - то ў гэтым і не трэба шукаць…

Вуліца Савецкая, 55, Берасце. Калі б не подпіс да фота, мы б ніколі не здагадаліся, што гэта за канструкцыя і чым яна не задавальняе. Гэта ж абсталяванае месца для вытрасання дываноў!

Уваход са двара, у магазін «Такт» у горадзе Смаргонь. Усё для зручнай разгрузкі.

У Менску па вуліцы Слабадская паклалі дарогу, а абрэзаць бардзюр забыліся.

Хтосьці трохі прамахнуўся. Менск, каля дома №1 на вуліцы Ілімская.

Гэтую дарожку, мабыць, з двух бакоў розныя брыгады вялі, у месцы стыкоўкі атрымаўся такі вось зігзаг. Глыбокае, вуліца Паўночная, раён новай забудовы.

У кожнай будоўлі павінен быць пашпарт аб'екта, каб кожны чалавек мог пачытаць хто і што тут будуе.

Кладка ходніка на вуліцы Паўднёвай у а/г Ракаў скончылася ў снежні 2017. Аўтар фота паведамляе, дарога да мадэрнізацыі была і шырэйшай, і раўнейшай, і зручнейшай.

Прыпынак грамадскага транспарту «вуліца Перамогі» ў Гародні, пешаходны пераход прыбралі некалькі гадоў таму, а дарожкі да яго засталіся. Праўда, яны ўпіраюцца ў плот. У чытача рацыянальная прапанова: калі плітку там зняць, то хапіла б далажыць дарожку там, дзе яе не стае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках