29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Рутэнка: Прыгатаваў для «Барсы» фірмовыя беларускія далікатэсы

2
Сяргей Рутэнка: Прыгатаваў для «Барсы» фірмовыя беларускія далікатэсы
СЯРГЕЙ РУТЭНКА
ФОТА: АФІЦЫЙНЫ САЙТ ЧЕ Ў ГАНДБОЛЕ

Беларускі гандбаліст распавёў, чым будзе частаваць гішпанскіх сяброў.

Вядомы ў нядаўнім мінулым беларускі гандбаліст, двухразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў у складзе «Барселоны» Сяргей Рутэнка напярэдадні візіту каталонскага клуба ў Берасце на матч з БГК імя Мяшкова распавёў Віктару Казюліну, чым плануе частаваць гішпанскіх сяброў, піша «Трибуна».

- У гэтай «Барсе» ў вас ёсць старыя знаёмыя?

- З гульцоў - Віктар Томас. Плюс доктар, масажыст. Абавязкова прыеду ў Берасце і сустрэнуся з імі. Ужо падрыхтаваў фірмовыя беларускія далікатэсы.

- Якія?

- Самагон і салёныя агуркі. Не смейцеся, сур'ёзна! Раней пасля прыездаў у Беларусь увесь час прывозіў хлопцам гэтыя гасцінцы. Яны былі ў захапленні! Вось і цяпер тэлефанаваў і пытаўся: ну што, засаліць агуркі? І пра самагонку, само сабой, таксама, - сказаў Рутэнка.

Матч БГК - «Барселона» пройдзе 13 кастрычніка (субота) у Берасці. Пачатак - а 17:00.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках