22 кастрычнiка 2018, панядзелак, 11:47
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

«А цяпер медыкі»: два аўтобусы гомельскіх студэнтаў адправіліся «на моркву»

7
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Тым часам пракуратура правярае скандальны збор морквы студэнтамі БелДУТ.

Блізу 8.30 раніцы ў пятніцу, калі студэнты звычайна пачынаюць заняткі ў аўдыторыях, група моладзі ў Гомелі чакала адпраўлення на сельгасработы, піша kp.by. Гармідар на плошчы Паўстання і два гарадскія аўтобусы-гармонікі, якія стаяць каля манумента з танкам, прыцягнулі ўвагі гамельчукоў.

- На бульбу, ці што? - спыталі мінакі.

- Не, на моркву! - адказала моладзь.

- А, з БелДУТ, напэўна?

- Не, з медычнага, - адгукнулася група хлопцаў і дзяўчат.

Хлопцы жартам запрасілі мінакоў паехаць на палі з імі.

- Далучайцеся! Глядзіце, як нас шмат! Як вы ўсе, гарым жаданнем збіраць ураджай! - здзекавалася моладзь.

Пытанне аб гомельскай ВНУ БелДУТ прагучала невыпадкова – нядаўна пра гісторыю са студэнтамі гэтага ўніверсітэта даведаўся ўвесь горад. Хлопцам, якія таксама збіралі моркву, уручылі караняплоды ў якасці падзякі. А затым памылкова абвінавацілі ў крадзяжы сельгаспрадукцыі і выклікалі міліцыю.

Гэты скандальны збор морквы гомельскімі студэнтамі ў ААТ «Камбінат «Усход» праверыць пракуратура. Незалежны юрыст Леанід Судаленка накіраваў заяву пракурору Гомеля, у якой паставіў пытанне аб незаконнасці перапынення навучальнага працэсу і адпраўкі студэнтаў у вучэбны час на сельгасработы.