29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына выдасць Балгарыі падазраванага ў забойстве журналісткі

1
Нямеччына выдасць Балгарыі падазраванага ў забойстве журналісткі
Фота: dpa

Сама выдача чакаецца найбліжэйшым часам.

Нямеччына выдасць Балгарыі меркаванага забойцу тэлежурналісткі Вікторыі Марынавай.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» cа спасылкай на Spiegel

Рэгіянальны суд Целе прыняў фармальную пастанову аб экстрадыцыі Севярына Красімірава, які знаходзіцца пад вартай.

Сама выдача падазраванага Балгарыі чакаецца найбліжэйшым часам.

Раней маці Красімірава распавяла, што той прызнаўся ў тым, што забіў журналістку Вікторыю Марынаву ў горадзе Русе.

Падчас першага судовага паседжання ў чацвер ён распавёў, што распіваў алкагольныя напоі разам з сябрам і ўжываў какаін. Затым на беразе Дуная ён сустрэў жанчыну, якая праводзіла прабежку, і ўступіў з ёй у спрэчку. Паводле ягоных слоў, жанчына яго ўдарыла, сцвярджаючы, што той падняў на яе руку першым. Далей, са слоў падазраванага, ён нічога не памятае.

Нагадаем, 6 кастрычніка ў балгарскім горадзе Русе згвалтавалі і забілі адміністрацыйную дырэктарку і вяоўцу рэгіянальнага канала TVN Вікторыю Марынаву. Апошняй тэмай, над якой яна працавала, быў так званы GPGate - скандал вакол крадзяжу сродкаў з фондаў ЕЗ.

У ЕЗ у адказ на забойства журналісткі заявілі, што балгарскія ўлады павінны неадкладна прыцягнуць забойцаў да адказнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках