24 красавiка 2024, Серада, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка на вучэннях: УСУ спыніць агрэсію Расеі на Азоўскім узбярэжжы

6
Парашэнка на вучэннях: УСУ спыніць агрэсію Расеі на Азоўскім узбярэжжы

Украінскія вайскоўцы адпрацавалі вучэнні ў абароне адрэзка марскога ўзбярэжжа на 12 балаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка праінспектаваў вучэнні Узброеных сіл на ўзбярэжжы Азоўскага мора і паведаміў пра гатоўнасць да абароны ад Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Фэйсбуку.

«Сёння ў Запарожскай вобласці вайскоўцы адпрацавалі вучэнні ў абароне адрэзка марскога ўзбярэжжа на 12 балаў. Нашы вайскоўцы выразна прадэманстравалі, што УСУ гатовыя даць адпор магчымай узброенай агрэсіі праціўніка з мора і абараніць Украіну», - гаворыцца ў паведамленні кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, паведамляе «Крым.Реалии».

Парашэнка таксама напісаў, што яму спадабалася, як «камандзіры ўмеюць якасна планаваць і эфектыўна кіраваць разнастайнымі групоўкамі войскаў пры вядзенні баявых дзеянняў на сушы, на моры і ў паветры».

Раней паведамлялася, што Вайскова-марскія сілы Украіны правядуць вучэнні на Азоўскім моры з 10 да 12 кастрычніка.

Азоўскае мора стала апошнім часам месцам шматлікіх правакацыяў з боку расейскіх сілавікоў, у першую чаргу памежнікаў, якія затрымліваюць судны, што накіроўваюцца ва ўкраінскія парты або з іх.

3 траўня Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што «расейцы пачалі жорсткую палітыку затрымання і надгляду суднаў», якія ідуць праз Керчанскі праліў. Паводле паведамленняў установы, пачынаючы з 30 красавіка, расейскія спецслужбы спыняюць судны штодня для агляду і ідэнтыфікацыі экіпажа.

6 верасня Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла пастанову ўзмацніць вайскова-марскую прысутнасць на Азоўскім моры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках