19 красавiка 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі прысудзілі альтэрнатыву Нобелеўскай прэміі ў літаратуры

У Швэцыі прысудзілі альтэрнатыву Нобелеўскай прэміі ў літаратуры

Пераможца атрымае $112 тысяч.

Французская пісьменніца Марыз Кондэ атрымала прэмію Новай акадэміі ў літаратуры. Трансляцыя аб'явы пераможцы вялася ў YouTube-канале прэміі. Узнагарода ўручаная за апісанне «жахаў каланіялізму і хаосу посткаланіялізму». Новая акадэмія заснаваная групай з больш чым ста культурных дзеячаў Швэцыі, каб замяніць Нобелеўскую прэмію ў літаратуры ў 2018 годзе, паведамляе «Радыё Свабода».

Марыз Кондэ нарадзілася ў 1937 годзе ў Пуэнт-а-Пітр у французскай Гвадэлупе. Яна вядомая сваім гістарычным раманам «Я, Ціцюба. Чорная ведзьма Салема», які распавядае аб чарнаскурай жанчыне, асуджанай падчас працэсу над салемскімі ведзьмамі ў XVII стагоддзі, і іншымі гістарычнымі творамі пра жыццё ў Заходняй Афрыцы і на Карыбах.

Акрамя Кондэ, у шорт-ліст прэміі патрапіў брытанскі фантаст Ніл Гейман, канадская пісьменніца в'етнамскага паходжання Кім Цьюі і японец Харукі Муракамі. Муракамі пазней ад свайго ўдзелу ў конкурсе адмовіўся.

Кондэ атрымае грашовую ўзнагароду - мільён швэдскіх крон, гэта амаль 112 тысяч даляраў ЗША, адзначае The New York Times.

Нобелеўскі камітэт адмовіўся ад уручэння прэміі ў літаратуры ў 2018 годзе праз скандал у Швэдскай акадэміі. Мужа адной з сябраў акадэміі западозрылі ў раскрыцці імёнаў будучых лаўрэатаў і сэксуальных дамаганнях. У кастрычніку яго прысудзілі да двух гадоў турмы. Прэмія будзе ўручаная ў 2019 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках