23 красавiка 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ запатрабавала ад РФ вярнуць абломкі самалёта Качыньскага

5
ПАРЕ запатрабавала ад РФ вярнуць абломкі самалёта Качыньскага

Існуе версія, што самалёт мог разбіцца ў выніку тэракту.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) запатрабавала ад Расеі перадаць уладам Польшчы абломкі польскага авіялайнера Тую-154, які пацярпеў катастрофу пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. ПАРЕ 12 кастрычніка прыняла адпаведную рэзалюцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтары рэзалюцыі заклікалі ўлады Расеі ўстрымацца ад усякай дзейнасці на месцы катастрофы, якая можа быць расцэненая польскім бокам як абразлівая для памяці ахвяр.

У дакуменце таксама сказана, што высновы расейскай і польскай камісій аб прычынах катастрофы супалі ў галоўным - у тым, што самалёт разбіўся ў выніку няшчаснага выпадку. Аднак Расея «ўскладае ўсю адказнасць на экіпаж самалёта», а Польшча частку віны ўскладае на дыспетчараў, а таксама нездавальняючы стан аэрадрома ў Смаленску. Згодна з яшчэ адным польскім расследаваннем, сутыкненню з зямлёй папярэднічалі выбухі на борце. Вылучаецца версія, што самалёт мог разбіцца ў выніку тэракту.

У ПАРЕ заклікалі Польшчу і Расею супрацоўнічаць пры расследаванні катастрофы і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. У рэзалюцыі падкрэслілі, што адмова Расеі перадаць абломкі самалёта польскім следчым спрыяе распаўсюду ў польскім грамадстве меркавання аб тым, што Расеі ёсць што ўтойваць у сувязі з катастрофай.

Нагадаем, што ў той катастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, ягоная жонка і прадстаўнікі польскага вайсковага камандавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках