25 красавiка 2024, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларускай акадэміі авіяцыі «знік» рэктар

7
У Беларускай акадэміі авіяцыі «знік» рэктар
РЫГОР ЛАЎШЭНКА
ФОТА З САЙТА БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ АВІЯЦЫІ

Рыгор Лаўшэнка быў рэктарам авіяцыйнай акадэміі блізу трох гадоў.

У беларускай авіяцыйнай супольнасці не першы месяц ходзяць чуткі пра «знікненне» рэктара Беларускай акадэміі авіяцыі Рыгора Лаўшэнкі. Пра гэта tut.by некалькі разоў паведамлялі чытачы, на днях такое ж паведамленне з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі некалькі месяцаў няма рэктара. У канцы жніўня ў навучальнай установе журналістаў не тлумачылі прычыны адсутнасці кіраўніка, раілі дачакацца пачатку навучальнага года.

Паводле інфармацыі блізкіх Рыгора Лаўшэнкі, рэктара сапраўды няма на працоўным месцы. Ім вядома, што ў сярэдзіне траўня ён ад'язджаў у ЗША - на лячэнне. Рыгор папярэдзіў, што некалькі месяцаў можа не выходзіць на сувязь.

У Міністэрстве транспарту і камунікацый на запыт журналістам адказалі, што Рыгор Лаўшэнка вызвалены ад пасады рэктара Беларускай акадэміі авіяцыі 29 чэрвеня 2018 года. Цяпер узгадняюцца дакументы аб прызначэнні новага рэктара.

Рыгор Лаўшэнка быў рэктарам авіяцыйнай акадэміі амаль тры гады, Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго на гэтую пасаду 27 жніўня 2015 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках