15 снежня 2018, Субота, 6:25
Дзякую вам
Рубрыкі

Ці скокне Пуцін услед за Хабібам?

11
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Расею прасаджваюць.

У апошнія дні ўвагу СМІ прыцягнулі два знакавыя выпадкі. Пасля скандальнага паядынку байца UFC Хабіба Нурмагамедава з ірландцам Конарам Макгрэгарам, з расейцам сустрэўся сам прэзідэнт Пуцін. У кантэксце бойкі Хабіба са спарынг-партнёрам Макгрэгарам адразу пасля бою, кіраўнік Крамля заявіў: «Калі на нас нападаюць звонку, то не толькі ты, мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца. Але лепш да гэтага не даводзіць».

Ці значыць гэта, што Пуцін дэ-факта даў зразумець, што сам мае хуліганскія замашкі і гатовы парушаць правілы? Хто ў стане спыніць такія «неспартовыя паводзіны» кіраўніка дзяржавы?

Сваімі разважаннямі на гэтую тэму з UAportal падзяліўся вайсковы аглядальнік Аляксей Арастовіч.

- Фактычна Пуцін прадэманстраваў салідарнасць з хуліганам, намякнуў, што Расея - гэта краіна-хуліган, якая можа парушаць усе правілы?

- Паводле пагалосак, Пуціна ў 1990-я гады ў Піцеры вельмі моцна напалохалі бандыты, асабліва этнічныя. А паводзіны хлопчыкаў вельмі простыя: яны спрабуюць пераймаць тым, хто іх крыўдзіў у дзяцінстве. З тых часоў ён нямее перад бандытамі.

Гэта тая істота, якая канчаткова страціла маральныя прынцыпы, таму ён не можа быць не толькі прэзідэнтам ядзернай дзяржавы, але і наогул публічнай асобай.

Відаць, што ён адчувае глыбокі комплекс непаўнавартасці. Адсюль усе гэтыя агаворкі, дэманстрацыя ракет з мультыка і іншае. І, між іншым, заахвочванне неспартыўных паводзінаў. Маўляў, мы вам усім пакажам, мы ўвогуле малайцы - і гэтак далей.

І трэцяе - гэта тое, што Расея ўспрымае сябе як дэсантніка, а Захад яна ўспрымае як інтэлігентнага студэнта Гарварда ў акулярах, які не можа супрацьстаяць. Адсюль усё гэта натапырванне і іншыя такія рэчы.

- Захад сапраўды такі інтэлігентны студэнт у акулярах, які не можа даць у адказ? Ці ён здольны даць па носе такому хулігану?

- Захад - не інтэлігентны студэнт у акулярах, Захад вельмі розны. Ёсць інтэлігентныя студэнты ў акулярах, ёсць «шалёны сабака» Мэціс, міністр абароны ЗША, а ёсць брытанскі SAS (Спецыяльная паветраная служба, - заўв.), што наогул стрыманыя забойцы, якія працуюць з адцяжкай і з задавальненнем.

Ёсць ультралевыя, ультраправыя і іншыя і іншыя.

Праблема Захаду ў тым, што ён павольна прымае пастанову, але калі ён яе прыняў, спыніць яго ўжо немагчыма. А пастанова задушыць Расею і паставіць яе на месца прынятая дзесьці ў канцы 2016 года - паводле некаторых прыкмет. З тых часоў каток няўхільна коціцца.

Адсюль уся гэтая істэрыка Пуціна, таму што ён лепш за іншых разумее, падымаючы пенсійны ўзрост, да чаго ён дагуляўся.

- А калі гэты каток накрые хулігана-Пуціна?

- Ён ужо накрыў. Пенсійны ўзрост ўжо павышаюць.

- Але ён жыве і жыве, ён на пасадзе, і ўсё добра.

- Справа не ў гэтым. Справа ў тым, што будзе з яго ўкаханай Расеяй. Яна прасаджваецца. І гэта можа вельмі дрэнна скончыцца.

А акрамя таго, таталітарныя рэжымы валодаюць такой уласцівасцю - яны раптоўна смяротныя. Дэмакратыя гніе, гніе і яшчэ 500 гадоў можа гніць. А памятаеце, як распаўся Саюз? Магутная дзяржава, якой баяліся абсалютна ўсе, у адрозненне ад няшчаснай Расеі, у саюзе КДБ, МУС, войскі, усіх сілавікоў было, напэўна, мільёнаў 7 агулам, дзе ўсё кантралявалася - распаўся за два дні, як не было.

Так можа быць і з пуцінскім рэжымам. Проста - бац! - і ў адно імгненне. Прычым, у любое імгненне.

Таму Расея чарговым разам прынясе сябе ў ахвяру Захаду. Гэта лішні раз паказвае, што ў юнгіанскам, псіхалагічным, сэнсе Расея - гэта Цень Захаду. «Цень» - гэта псіхалагічны тэрмін (архетып, апісаны Карлам Юнгам. Гэта адносна аўтаномная частка асобы, сукупнасць установак, якія асоба не можа прыняць праз свядомае ўяўлення аб самой сабе, - UAportal). Таму яны інтымна звязаны і ўвесь час танчаць у такім дзіўным танцы. Але, паколькі Захад больш рацыянальны, Цень прыносіць сябе ў ахвяру Эга, а не Эга - Цені.