29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызыўнік з Маладэчна збег ад службы ў войску ў Кот-д'Івуар

35
Прызыўнік з Маладэчна збег ад службы ў войску ў Кот-д'Івуар

Яму пагражае штраф або да двух гадоў зняволення.

Вядома, што 25-гадовы мужчына, атрымаўшы позву, з'ехаў у заходне-афрыканскую рэспубліку Кот-д'Івуар, паведамляе kraj.by.

- Маладзён атрымаў позву пад подпіс 31 студзеня. У ваенкамат павінен быў з’явіцца 28 сакавіка, але ў лютым з'ехаў у Афрыку. Супрацоўнікі дазнання РАУС адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы, але пракуратурай пастанова была скасаваная. Праводзілася дадатковая праверка, пасля чаго СК распачаў крымінальную справу, - патлумачыў Сяргей Каўрыга, памочнік пракурора Маладэчанскага раёна.

Вядома, што сям'я маладога чалавека пераехала ў Кот-д'Івуар больш за дваццаць гадоў таму. Але ў 2011 годзе ён атрымаў беларускі пашпарт серыі МС, працягваў жыць у Афрыцы, працаваў там у банку. Як грамадзяніну Беларусі яму пастаянна адпраўлялі позвы. Каб вызваліцца ад прызыву яму неабходна было памяняць пашпарт на серыю РР, што робіцца на працягу двух месяцаў. Але ён гэтага не зрабіў і з'ехаў назад са старым пашпартам.

За гэтае крымінальнае злачынства яму пагражае максімальна да 2 гадоў турмы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках