25 красавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон атакавалі хакеры

1
Пентагон атакавалі хакеры

Хакеры займелі асабістыя звесткі мінімум 30 тысячаў супрацоўнікаў Міністэрства абароны ЗША.

12 кастрычніка ў Пентагоне паведамілі, што ўстанову атакавалі хакеры, якія атрымалі доступ да асабістых звестак супрацоўнікаў, піша Associated Press.

Кібератака магла закрануць блізу 30 тыс. супрацоўнікаў, аднак цягам расследавання гэты лік можа вырасці.

Хакеры атакавалі ўстанову некалькі месяцаў таму, але толькі 4 кастрычніка гэта стала вядома. Паводле звестак чыноўніка – суразмоўцы агенцтва, сакрэтнай інфармацыяй зламыснікі завалодаць не здолелі.

Пентагон збірае інфармацыю пра маштабы ўзлому і спрабуе высветліць, хто менавіта здзейсніў напад. Ён стаў магчымым дзякуючы камерцыйнай фірме, з якой супрацоўнічала абаронная ўстанова. З меркаванняў бяспекі ўстанова фірму не назвала.

Паведамляецца, што Пентагон зрабіў захады, каб гэты пастаўшчык спыніў выкананне сваіх абавязкаў паводле кантракту.

ЗША неаднаразова абвінавачвалі Расею ў кібератаках, напрыклад на дзяржорганы і аб'екты крытычнай інфраструктуры.

У верасні стала вядома, што кібератаку зазнаў Дзярждэп ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках