28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін занадта дорага каштуе Расеі

5
Пуцін занадта дорага каштуе Расеі

Адзін кіраўнік Крамля і ягоная адміністрацыя выдаткоўваюць больш, чым цэлыя суб'екты РФ.

• На Пуціна і ягоную адміністрацыю марнуецца больш, чым на цэлыя суб'екты РФ

* Утрыманне Пуціна і ко. у 2018 годзе расейцам каштавацьме даражэй, чым выдаткі цэлай Рэспублікі Калмыкія і Габрэйскай аўтаномнай вобласці

• На забеспячэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг «у бюджэце закладзена ўтрая менш, чым на ўтрыманне Пуціна, адміністрацыі ды іх абслугі

* На падтрымку малога бізнэсу ў бюджэце закладзена на траціну менш, чым на Пуціна

• На праект «Даступная дадатковая адукацыя для дзяцей» будзе выдаткавана ў 13 разоў менш, чым на прэзідэнта, піша «Русский монитор».

Дарагі прэзідэнт

Кіраўнікі дзяржаў традыцыйна дорага каштуюць свайму народу. І тут гаворка не столькі аб высокіх заробках, колькі аб бюджэтах на забеспячэнне працы адміністрацыі прэзідэнтаў і ўрадаў. Але вось пытанне - як вызначыць, ці вялікая сума марнуецца на забеспячэнне першай асобы, бо і выдаткі ў яе адпаведныя. Да прыкладу, у 2018 годзе Уладзімір Пуцін і ягоная адміністрацыя каштавалі дзяржбюджэту 16 мільярдаў рублёў. Калі разглядаць гэтую суму на фоне агульных выдаткаў бюджэту, якія складаюць 16 трыльёнаў, то Пуцін здаецца вельмі нават эканомным. Аднак, варта параўноўваць не толькі з агульнымі выдаткамі, але і з фінансаваннем канкрэтных кірункаў. Такім чынам, параўнаўшы выдаткі на ўтрыманне прэзідэнта РФ з выдаткамі на некалькі «прыярытэтных праграм» у 2018 годзе мы зможам зразумець, колькі Пуцін выдаткоўвае на сябе, а колькі на расейцаў (усе звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе ў адпаведным дакуменце Мінфіна. – Заўвага рэд.)

Колькі каштуе расейскаму бюджэту ўтрыманне Пуціна?

Для пачатку трэба патлумачыць, што ў бюджэце 2018 годзе ёсць адразу 23 «прыярытэтныя праграмы (праекты)». І ўсе яны безумоўна важныя і патрэбныя ў такую складаную гадзіну для краіны. У першую чаргу ў вочы кідаецца праект «Малы бізнэс і падтрымка індывідуальнай прадпрымальніцкай ініцыятывы», бо гэта як раз тое, пра што Пуцін падкрэсліваў у сваіх «Новых травеньскіх указах». І ўжо здавалася б, такі важны кірунак, актуалізацыя ад самога прэзідэнта – з фінансаваннем праблем быць не павінна. Але, на жаль, у 2018 годзе праект атрымаў толькі 9,8 мільярдаў рублёў, гэта значыць, на траціну менш, чым выдаткавалі на Пуціна.

Далей звернем увагу на адукацыю. Тут адразу два буйныя «прыярытэтныя» праекты. Адзін з загадкавай назвай «ВНУ як цэнтры прасторы стварэння інавацый», які атрымаў у 2018 годзе 12 мільярдаў, а другі «Даступная дадатковая адукацыя для дзяцей», і зусім застаўся з 2,2 мільярдамі рублёў, што ў 13 разоў менш, чым выдаткі на прэзідэнта.

З адукацыяй неяк не атрымалася, затое ёсць кірунак з прыгожай назвай «рабочыя кадры для перадавых тэхналогій» і з вельмі прыгожым бюджэтам 3,5 мільярда рублёў. І ў тую ж скарбонку праект «Павышэнне прадукцыйнасці працы і падтрымка занятасці» з бюджэтам 1,5 мільярда за год. У Пуціна 16 мільярдаў, калі хтосьці забыўся.

Расейскі ўрад як вядома любіць маштабы і сярод прыярытэтных кірункаў ёсць «комплекснае развіццё монагарадоў», на якое сёлета выдаткавалі 4,5 мільярда рублёў, больш чым утрая гэтая лічба адрозніваецца ад ужо агучанай «меркі». Ёсць і вечная праблема, можна нават сказаць традыцыйная - «Забеспячэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг». Але і тут лічба не ўражвае, усяго 5 мільярдаў за год. І калі вы думаеце, «што гэта наогул за капейкі?», то пачакайце, далей усё яшчэ цікавей.

Жыхарам Валакаламску (ды і ўсяго Падмаскоўя) дакладна не перашкодзіў бы праект з доўгай назвай «зніжэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з дапамогай ліквідацыі аб'ектаў назапашанай шкоды навакольнаму асяроддзю і зніжэння долі захавання цвёрдых камунальных адкідаў», аднак ён у 2018 годзе атрымаў толькі 2,7 мільярда рублёў. Але калі вы думаеце, што горш няма куды, то знаёмцеся з кірункам «Захаванне і прадухіленне забруджвання ракі Волга», якое сёлета атрымлівае ад шчодрай казны аж 481 мільён. Гэта не памылка друку, 481 мільён, гэта ў 40 разоў менш, чым гадавы чэк Пуціна і ягонай адміністрацыі.

І нават, здавалася б, святы кірунак «Фармаванне здаровага ладу жыцця» атрымаў толькі 403 мільёны. Вобраз Пуціна-спартоўца не дапамог.

І калі ўсе гэтыя лічбы вам здаюцца не паказальнымі, увага! Праект «стварэнне новай мадэлі медыцынскай арганізацыі, якая надае першасную медыка-санітарную дапамогу», удастоены 90 мільёнаў рублёў за год! Гэта ў 177 разоў менш, чым выдаткі на кіраўніка РФ.

Зрэшты фанаты Пуціна могуць адзначыць неаб'ектыўнасць, бо ёсць усё ж праекты, якія атрымалі і больш, чым сам ВУП. Напрыклад, «бяспечныя і якасныя дарогі» - гэта самы фінансаваны прыярытэтны праект, які атрымаў 31 мільярд рублёў, гэта значыць, за гэтыя грошы расейцы маглі б утрымліваць другога Пуціна, а марнуюць на ўсякае глупства!

Ну і на заканчэнне трэба адзначыць, што выдаткі Пуціна і ко. у 2018 годзе перавысілі выдаткі цэлай Рэспублікі Калмыкія (а гэта 290 000 насельніцтва), а таксама Габрэйскай аўтаномнай вобласці (176 000 чалавек). Адзін Пуцін і ягоная адміністрацыя марнуюць больш, чым цэлыя суб'екты РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках