25 красавiка 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МВФ аб знікненні саудаўскага журналіста: З'яўляюцца паведамленні аб жахлівых рэчах

Кіраўнік МВФ аб знікненні саудаўскага журналіста: З'яўляюцца паведамленні аб жахлівых рэчах
ДЖАМАЛЬ ХАШОГІ

Эр-Рыяд павінен давесці сваю невінаватасць.

Як заявіў Гутэрыш рэдактару аддзела эканомікі ВВС Камалю Ахмеду ў кулуарах нарады МВФ і Сусветнага банка на востраве Балі, ён баіцца, што такія інцыдэнты ў будучыні могуць стаць «новай нормай».

- Мы павінны ведаць, што менавіта адбылося, хто канкрэтна нясе адказнасць за гэта [...] Такіх інцыдэнтаў становіцца ўсё больш, таму міжнародная супольнасць павінна зразумела заявіць пра тое, што гэта непрымальнае, - сказаў генеральны сакратар ААН.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што ўлады Турцыі валодаюць аўдыё- і відэазапісамі, якія даводзяць, што журналіст быў забіты ў будынку консульства. У СМІ таксама з'явіліся падрабязнасці забойства.

Улады Саудаўскай Арабіі назвалі ўсе гэтыя сцвярджэнні ілжывымі і заявілі, што самі хочуць даведацца ўсю праўду аб тым, што здарылася. Яны паслядоўна адпрэчваюць абвінавачванні ў забойстве журналіста.

- Інфармацыя, якая мусіруецца ў СМІ, пра нібыта наяўнасць загадаў забіць яго - хлусня і абвінавачванні, пад якімі няма ніякіх падставаў, - сказаў кіраўнік МУС Саудаўскай Арабіі прынц Абдэльазіз бэн Сауд бэн Наіф бэн Абдэльазіз.

Міністр адзначыў, што Саудаўская Арабія супрацоўнічае з Турцыяй у расследаванні гэтай справы праз супольную групу экспэртаў і іншыя афіцыйныя каналы.

Што адбылося?

Джамаль Хашогі, вядомы крытык кіроўнай дынастыі ў Эр-Рыядзе, зайшоў у консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле ўдзень 2 кастрычніка. З таго часу яго ніхто не бачыў.

Хашогі зайшоў у консульства, каб скончыць працэдуру разводу, што дало б яму магчымасць ажаніцца на сваёй турэцкай нявесце, Хаціце Чэнгіз. Як паведамлялі СМІ, перад тым як увайсці ў будынак, журналіст папрасіў яе падняць трывогу, калі ён не выйдзе праз чатыры гадзіны. Чэнгіз прачакала Хашогі ля ўваходу 11 гадзін.

У пятніцу блізкая да спецслужбаў Турцыі крыніца ВВС паведаміла, што ў турэцкіх уладаў ёсць відэа- і аўдыёзапісы, якія даводзяць, што журналіст быў забіты ў консульстве.

Газета Washington Post, спасылаючыся на неназваных турэцкіх чыноўнікаў, таксама напісала пра довады забойства Хашогі, якія ёсць у распараджэнні ўладаў Турцыі.

- Там чутны ягоны голас і галасы мужчын, якія будуць размаўляць на арабскай, - распавяла крыніца газеты пра змест запісаў. - Чуваць, як яго дапытваюць, катуюць, а затым забіваюць.

Паводле звестак крыніц выдання, у будынку консульства журналіста забілі, а ягонае цела расчлянілі. Як паведамілі крыніцы газеты Guardian, парэшткі нібыта вывезлі з тэрыторыі на аўтамабілях з дыпламатычнымі нумарамі і закапалі каля рэзідэнцыі консула, размешчанай непадалёк ад консульства.

Як паведаміла турэцкая газета Sabah са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, момант забойства і допыт журналіста запісаліся на ягоны смарт-гадзіннік Apple Watch.

Паводле звестак выдання, перад уваходам у консульства Хашогі пакінуў сваёй нявесце айфон (яго нельга праносіць унутр), а гадзіннік перавёў у рэжым запісу.

У выніку аўдыёзапіс быў перададзена на смартфон, з якім сінхранізаваўся гадзіннік, а затым аўтаматычна загружаны ў хмарнае сховішча iCloud.

Рэакцыя

Праз дзесяць дзён у Эр-Рыядзе павінен стартаваць буйны інвестыцыйны форум Future Investment Initiative (FII), аднак праз забойства журналіста шэраг уплывовых кампаній і СМІ ўжо адмовіліся ад удзелу ў мерапрыемстве.

Аб сваёй адмове ўжо заявілі прэзідэнт Сусветнага Банка Джым Кім, кіраўнік Uber Дара Хасраўшахі, тэлеканалы Сі-эн-эн і Сі-Эн-Бі-сі, выдання Financial Times, New York Times і Economist.

Кіраўніца МВФ Крысцін Лагард заявіла, што пакуль не адмаўляецца ад сваіх планаў наведаць Саудаўскую канферэнцыю, аднак будзе вельмі ўважліва сачыць за навінамі пра журналіста.

- З'яўляюцца паведамленні аб жахлівых рэчах, і я ў жаху, - сказала Лагард журналістам. - Але я павінна весці справы МВФ ва ўсіх кутках свету і з многімі ўрадамі.

Аналагічную пазіцыю заняў і міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын.

Раней заснавальнік карпарацыі Virgin Group Рычард Брэнсан перапыніў перамовы з каралеўскім фондам аб інвестыцыях на суму адзін мільярд даляраў.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад саудаўскіх уладаў даць інфармацыю аб Хашогі, заявіўшы, што Эр-Рыяд «вінаваты, прынамсі, у гвалтоўным знікненні журналіста».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пакуль не гаварыў з каралём Саудаўскай Арабіі Салманам аб знікненні журналіста, але неўзабаве яму патэлефануе.

- Гэта вельмі сур'ёзная рэч, і мы вельмі сур'ёзна ёй зоймемся, - цытуе Трампа «Рэйтэр».

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган раней сказаў, што Саудаўская Арабія павінна давесці сваю недатычнасць да знікнення журналіста.

У той жа час кіраўнікі МЗС Бахрэйна і ААЭ падтрымалі Саудаўскую Арабію. Паводле іх версіі, мэта скандалу - нашкодзіць Саудаўскай Арабіі, а не жаданне раскрыць праўду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках