28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакровы: што можна і што нельга рабіць 14 кастрычніка

9
Пакровы: што можна і што нельга рабіць 14 кастрычніка
Фотa: onliner.by

Сёння праваслаўныя адзначаюць вельмі важную ўрачыстасць.

Пакровы Прасвятой Багародзіцы штогод адзначаюцца ў праваслаўі 14 кастрычніка. Ні для каго не сакрэт, што гэта вельмі важная ўрачыстасць. Па-першае, гэта адно з дванадзясятых святаў – 12 самых галоўных царкоўных святаў у годзе, а мала таго, Пакровы – апошняя такая ўрачыстасць за год, піша from-ua.com.

Зусім не дзіўна, што ў рэлігійнага свята ёсць і пэўныя народныя забароны, бо людзі баяцца зрабіць нешта не так у важную ўрачыстасць.

Забароны ў Пакровы

Народных забаронаў у Пакровы не так і шмат, але ўсе яны досыць строгія і абавязковыя. Вядома, казаць пра нейкае канкрэтнае пакаранне, калі вы іх парушыце, мы не можам.

Па-першае, вядома, добрая навіна для самых лянівых з нашых суседзяў: мала таго, што Пакровы праз тое, што гэта яшчэ і Дзень абаронцы Украіны, выходны дзень, дык яшчэ і працы ў доме рабіць забаронена: мыць, прыбіраць, прасаваць, а тым больш шыць і вязаць катэгарычна забаронена. Дзень лепш правесцi ў коле сям'і, а ў першай палове дня абавязкова схадзіць у царкву і трапіць на святочную літургію.

Вядома, на Пакровы нельга ні з кім лаяцца, брыдкасловіць, нават голас павышаць. Гэтае свята ўважаецца вельмі светлым, таму вы павінны пастарацца правесці яго ў максімальна добрым настроі і радаваць усіх астатніх. Асабліва вашых блізкіх людзей. Дарэчы, прычына такога правіла для нас засталася загадкай, але мяркуецца, што на важныя тэмы ў першай палове дня казаць нельга, толькі ўвечары.

Ну, і дрэнныя навіны для незамужніх дзяўчатаў. У гэты дзень нельга адмаўляць сватам. Прыкметы абвяшчаюць, што калі яна гэта зробіць, то тры найбліжэйшыя гады яна дакладна не знойдзе сабе мужа. Хоць для кагосьці гэта толькі ў радасць.

А таксама ў Пакровы Прасвятой Багародзіцы нельга займаць грошы і пазычаць адпаведна. Мяркуецца, што праз гэта можа спыніцца сяброўства ці любыя іншыя стасункі. Таму лепш пацярпець прынамсі дзень.

Акрамя гэтага, калі ў вас усё ж такі ёсць нейкія неадкладныя і вельмі важныя справы, то іх трэба выконваць максімальна добрасумленна і ні ў якім разе не халтурыць.

Але ў любым выпадку проста варта памятаць пра тое, што Пакровы – гэта не дзень, калі чагосьці нельга. Гэта дзень, які трэба прысвяціць веры, Богу, сабе, сваім блізкім, правесці 24 гадзіны максімальна добра. Паспрабуйце схадзіць у царкву, паставіць свечкі, памаліцца, папрасіць абароны для сябе і сваіх блізкіх.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках