24 красавiка 2024, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінкі атрымалі роўныя з мужчынамі магчымасці ў вайсковай кар'еры

3
Украінкі атрымалі роўныя з мужчынамі магчымасці ў вайсковай кар'еры

Перад падпісаннем указа Парашэнка ўпершыню прысвоіў жанчыне званне генерал-маёра.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон пра роўныя магчымасці для мужчынаў і жанчынаў у войску.

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў 14 кастрычніка, выступаючы перад навучэнцамі Кіеўскага вайсковага ліцэя імя Івана Багуна, паведамляе карэспандэнт "ГОРДОН".

"Дзень абаронцы... гэта не гендарнае свята. Ужо больш не будуць віншаваць толькі таму, што ён хлопчык. Трэба быць абаронцам. І 55 тыс. жанчынаў, якія служаць і ваююць у складзе Узброеных сілаў Украіны, з'яўляюцца яркім прыкладам гэтаму. Пазаўчора я падпісаў закон пра забеспячэнне роўных магчымасцяў падчас праходжання вайсковай службы. Мы скасоўваем неабгрунтаваныя абмежаванні з нагоды службы жанчынаў у вайсковым запасе і праходжанні імі вайсковых збораў", – заявіў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных словаў, закон замацоўвае прынцып, паводле якога жанчыны атрымліваюць роўны доступ з мужчынамі да пасадаў у войску і вайсковых званняў.

Кіраўнік украінскай дзяржавы напярэдадні сваім указам упершыню прысвоіў жанчыне генеральскае званне.

Першай украінкай, якая атрымала званне генерал-маёра, стала кіраўніца вайскова-медыцынскай управы Службы бяспекі Украіны Людміла Шугалей.

"Прысвоіць вайсковае званне генерал-маёра медыцынскай службы палкоўніцы медыцынскай службы Шугалей Людміле Мікалаеўне – кіраўніцы вайскова-медыцынскай управы Службы бяспекі Украіны", – сказана ў тэксце ўказу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках