25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няўжо так цяжка прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, добраслаўляючы народ?»

53
«Няўжо так цяжка прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, добраслаўляючы народ?»
ФОТА: УЛАДА ГРЫДЗІНА / РАДЫЁ СВАБОДА

Беларускі святар раскрытыкаваў кіраўніка РПЦ за паводзіны ў Менску.

Клірык менскага прыходу Міхаіла Архангела Аляксандр Шрамко звярнуў у «Фэйсбуку» ўвагу на тое, у якой форме прайшоў візіт патрыярха Кірыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор Менска.

– Не, я разумею, вядома, што мыць ногі бамжам – гэта напружвае. Але ёсць жа такія найпрасцейшыя рэчы, якія не патрабуюць ніякага подзвігу. Нават нічога не каштуюць. Але цэняцца высока. Можа, хто-небудзь з акружэння патрыярха Кірыла падкажа кіраўніку РПЦ...

ФОТА: УЛАДА ГРЫДЗІНА / РАДЫЁ СВАБОДА

Вось цябе чакаюць не адну гадзіну на вуліцы. Цябе. Чакаюць. Яшчэ. Не так шмат, як у былыя гады. Але ўсё ж нехта прыходзіць. Некаму ты цікавы. Нават калі не пускаюць у сабор, куды ўваход толькі з пропускамі. Яны прыйшлі і будуць увесь вечар стаяць на вуліцы, задавальняючыся трансляцыяй на экран. Як быццам яны і так не могуць нагледзецца падобнага на якім-небудзь «Саюзе».

Чаму не даць ім мінімальны жывы кантакт?

Чаму трэба пад'язджаць на машыне да самай брамы сабора, выйсці з яе, нават не азірнуцца?

Няўжо так цяжка выйсці прынамсі за 100 ці 50 метраў і прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, вітаючы і добраслаўляючы народ?

ФОТА: УЛАДА ГРЫДЗІНА / РАДЫЁ СВАБОДА

Сказаць некалькі цёплых словаў, некаму паціснуць рукі? Бо проста ж... І прыбытак атрымаеш несуразмерны... Не разумею. Дажыў да пенсіі і не разумею. Як быццам спецыяльна... для патрыярха народа як і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсць – але толькі як крыніца патэнцыйнай небяспекі.

Можа проста... дэманстрацыйная пагарда?

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках