24 красавiка 2024, Серада, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёт, на якім ляцелі прынц Гары і Меган Маркл, трапіла маланка

5
У самалёт, на якім ляцелі прынц Гары і Меган Маркл, трапіла маланка

Інцыдэнт адбыўся ў небе над Нідэрландамі.

Падчас палёту над Нідэрландамі ў прыватны самалёт Dassault Falcon 7X, у якім знаходзіліся Прынц Гары і Меган Маркл, ударыла маланка, паведамляе The Mirror.

Адзначаецца, што маланка трапіла ў пярэднюю частку самалёта і ледзь не зачапіла навігацыйнае абсталяванне. Праз фюзеляж самалёта прайшоў разрад напругай 30 млн вольтаў.

Паводле інфармацыі выдання, самалёт паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Схіпхол, Амстэрдам. Аднак Dassault Falcon 7X коштам 53 млн даляраў спатрэбіўся 9-дзённы рамонт.

Для зваротнага палёту прынцу і герцагіні далі ўзамен іншы лайнер са Стакгольма (Швецыя).

Адзначаецца, што пара самастойна аплаціла арэнду самалёта, якая каштавала 26 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках