24 красавiка 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча затрымалі на акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці

22
Статкевіча затрымалі на акцыі супраць акумулятарнага завода ў Берасці

Разам з палітыкам затрыманыя блогер Пятрухін і яшчэ два актывісты.

14 кастрычніка на плошчу Леніна ў Берасці зноў выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Сярод іх быў і апазіцыйны палітык, адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч.

Падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі, паведамляе tut.by.

Разам са Статкевічам затрымалі відэаблогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якія асвятляюць на сваім канале «Народны рэпарцёр» сітуацыю з будаўніцтвам акумулятарнага завода.

Фота: svaboda.org

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця.

Акрамя таго, яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі на ўездзе ў горад затрымалі праціўніка будаўніцтва завода Дзмітрыя Бекалюка.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Берасця і некалькіх вёсак Берасцейскага раёна мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія гутараць і абменьваюцца апошнімі навінамі пра будаўніцтва прадпрыемства.

29 красавіка на ўскраіне Берасця, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў санкцыянаваны ўладамі мітынг «Берасцейкі супраць свінцу», на які сабралася блізу дзвюх тысячаў чалавек. З тых часоў неаднаразовыя спробы праціўнікаў будаўніцтва завода атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу поспеху не мелі – гарадскія ўлады не давалі дазволу, матывуючы гэта тым, што ў заяўленыя даты запланаваныя іншыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках