24 красавiка 2024, Серада, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі Расея вып'е ўсю нафту»

«Калі Расея вып'е ўсю нафту»

Імперыя асуджаная праз сыравінную мадэль эканомікі.

Амаль 70% выручкі найбуйнейшых кампаній Расеі апынулася засяроджана ў Маскве, сведчаць звесткі РБК 500 500. У сталіцы РФ апынулася зарэгістраваная палова ўдзельнікаў рэйтынгу, піша сайт afterempire.info.

РБК прааналізаваў размеркаванне ўдзельнікаў рэйтынгу ў рэгіёнах зыходзячы з нумара ІНП галаўной кампаніі або найбуйнейшай паводле выручкі кампаніі групы. З гэтых звестак відаць, што 67,8% выручкі кампаній – удзельніцаў рэйтынгу прыходзіцца на кампаніі, зарэгістраваныя ў сталіцы. Роля Масквы шматкроць перавышае ўнёсак найбліжэйшага «спаборніка» – Краснадарскага краю, чыя дзель у выручцы складае толькі 4%. На трэцім месцы – Санкт-Пецярбург з дзеллю 3,6%, на чацвёртым і пятым – Падмаскоўе (3%) і Татарстан (2,8%). Размеркаванне лідараў летась выглядала гэтаксама.

Падобна сітуацыя ідзе і пры аналізе колькасці зарэгістраваных у рэгіёнах буйных кампаній. У Маскве «прапісана» 49% удзельнікаў рэйтынгу. У найбліжэйшых «спаборнікаў» – Пецярбурга і Падмаскоўя – 6,6 і 4,6% адпаведна.

Нераўнамернасць развіцця рэгіёнаў узмацняецца, кажа дырэктар Цэнтра даследаванняў рэгіянальных рэформаў РАНГіДС Аляксандр Дзяругін: з 1990-х гадоў дзель Масквы ў сумарным ВРП усіх рэгіёнаў расце. Паводле прагнозу Мінэканамразвіцця, на дзесяць найбуйнейшых рэгіёнаў у 2018 годзе прыходзіцца больш за палова сумарнага ВРП (аналаг ВУП на ўзроўні суб'ектаў). Ролю Масквы эксперты ацэньваюць прыкладна на 20%.

У той самы час Масква дае аддачу. Яна трымае ўпэўненае першае месца сярод рэгіёнаў у паступленнях падатку на прыбытак у федэральны бюджэт – яе дзель складае 52,5%, а ўнёсак наступнага за ёй Пецярбурга – усяго 8,1%, падлічыў аналітык групы суверэнных і рэгіянальных рэйтынгаў АКРА Ілля Цыпкін. Але калі ўзяць сукупнасць усіх асноўных падаткаў, «то на першае месца выходзіць ХМАА, паколькі мае велізарны паказнік у падатку на здабычу карысных выкапняў», адзначае Цыпкін. У такім разрэзе ўнёсак ХМАА складае 21,5%, а Масквы – толькі 13,5%. Усяго 20 найбуйнейшых суб'ектаў-падаткаплацельнікаў даюць 74% паступленняў усіх рэгіёнаў у федэральны бюджэт.

«Большая частка выручкі генеруецца кампаніямі нафтагазавага сектара, якія пераважна зарэгістраваныя ў Маскве. І большасць кампаній гэтай галіны з'яўляюцца падаткаплацельнікамі ў ПЗКВ, які выплачваецца ў федэральны бюджэт. Таму тут, як і ў выпадку з ПДВ, без розніцы, дзе гэтыя кампаніі зарэгістраваныя, – яны могуць быць зарэгістраваныя ў Маскве ці іншым горадзе, але асноўная частка выплачаных падаткаў усё роўна прыпадае на федэральны бюджэт»,

– тлумачыць старэйшы аналітык Moody's Сямён Ісакаў. Пры аналізе ўнёску рэгіёнаў варта ўлічваць працу кансалідаваных групаў падаткаплацельнікаў, адзначае ён: нават калі найбуйнейшыя кампаніі зарэгістраваныя ў Маскве, паступленні ад іх падатку на прыбытак пераразмяркоўваюцца ва ўсіх рэгіёнах прысутнасці.

Адзін са спосабаў пераадолення дыферэнцыяцыі – перарэгістрацыя маскоўскіх прадпрыемстваў у рэгіёнах, кажа Дзяругін.

«Многім кампаніям усё роўна, дзе быць зарэгістраванымі. Тым больш што ў Маскве кампаніі, якія займаюцца здабычай карысных выкапняў, не вядуць рэальнай дзейнасці, акрамя прадстаўнічай. Ім проста зручней тут сядзець і развязваць пытанні побач з урадам»,

– разважае эксперт. Такі спосаб дапаможа бюджэтам рэгіёнаў, аднак гэта толькі вяршыня айсберга – падобны захад усё роўна не прывядзе да росту працоўных месцаў, падкрэслівае Дзяругін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках