29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Украінскія музыкі расчулілі незвычайным выкананнем знакамітай песні

8
Відэафакт: Украінскія музыкі расчулілі незвычайным выкананнем знакамітай песні

Кампазіцыю «Вона» выканалі на бандуры і акардэоне.

Кампазіцыю «Вона» ўкраінскага гурта «Плач Єремії» выканалі на бандуры і акардэоне. Кавер на вядомы хіт запісаў музычны калектыў B&B Project.

Відэа апублікаванае на YouTube-канале музыкаў, паведамляе apostrophe.ua.

«На нашу думку, гэта адна з самых лірычных украінскіх песень. Яе мелодыя ў восеньскі час года па-асабліваму навявае цёплыя і настальгічныя ўспаміны. Менавіта таму мы вызначылі зрабіць на яе кавер», - распавялі ўдзельнікі гурта.

Музыкі нагадалі, што налета кампазіцыя «Вона» адзначыць 30-годдзе. «Ужо прайшло шмат гадоў, а песня дагэтуль актуальная. Магчыма ў гэтым палягае сакрэт шэдэўра», - адзначылі яны.

Карыстальнікаў сеткі кранула выкананне музыкаў.

Калектыў B&B project быў заснаваны ў сакавіку 2015 года ў Кіеве. У ім бяруць удзел Сяргей Шамрай і Таццяна Мазур. У рэпертуары гурта - вядомыя кампазіцыі розных жанраў, выкананыя на народных інструментах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках