24 красавiка 2024, Серада, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Люксембургу праходзяць парламенцкія выбары

У Люксембургу праходзяць парламенцкія выбары

Чакаецца параза дзейнага прэм'ер-міністра.

У Люксембургу праходзяць выбары ў парламент, у якіх прагназуюць паразу дзейнаму прэм'ер-міністру краіны Ксаўе Бетэлю. Пра гэта паведамляе Reuters.

Галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 14.00 паводле мясцовага часу. Вынікі выбараў будуць вядомыя ўжо ўвечары.

Экспэрты аддалі найбольшую колькасць месцаў у парламенце Хрысціянска-сацыяльнай народнай партыі, якая ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны знаходзілася ў апазіцыі апошнія пяць гадоў.

Аднак указаная партыя можа не атрымаць абсалютнай большасці ў парламенце на 60 месцаў, што будзе азначаць неабходнасць стварэння кааліцыі з Дэмакратычнай партыяй Бетэля, Люксембургскай сацыялістычнай рабочай партыяй або «Зялёнымі».

Адзначаецца, што ў краіне пражывае толькі 52% люксембуржцаў і толькі яны маюць права голасу. Гэта азначае, што ў абавязковым галасаванні за склад парламента возьме ўдзел толькі палова жыхароў краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках