25 красавiка 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На ўязны знак у Зялёным Бары павесілі надпіс «Чарнобыль»

2
Фотафакт: На ўязны знак у Зялёным Бары павесілі надпіс «Чарнобыль»
ФОТА: 1REG.BY

Таблічкай нагадалі пра праблему з небяспечнымі адкідамі ў пасёлку.

На ўязны знак «Зялёны Бор» прымацавалі дротам таблічку з надпісам «Чарнобыль». Здымак быў зроблены днём 13 кастрычніка, паведамляе «Першы рэгіён».

Як раней пісала «БГ», у пасёлку Зялёны Бор Івацэвіцкага раёна былі незаконна складаваныя больш за 7700 тон свінцовага попелу - адкіды з Белаазёрскага завода «Белінвестгандаль-Сплаў». Мясцовыя жыхары пры падтрымцы праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода дамагліся таго, каб сметнік прыбралі ад мястэчка. Работы абяцалі скончыць да 1 верасня, аднак у запланаваныя тэрміны не ўклаліся. Адкідаў выявілася значна больш, чым меркавалася.

Фото: 1reg.by

Са слоў жыхаркі Зялёнага Бора Святланы Гойшык, вывезлі не 7700 тон небяспечных адкідаў, а больш за 10 000.

Фото: 1reg.by

«Але гэта яшчэ не ўсё, ёсць яшчэ адна вялікая куча гэтых жа адкідаў. Ніхто не ведае, колькі іх там, можа, столькі ж, а можа, і больш за 10 тысяч. Ці будзе гэтае пытанне развязанае цалкам? Спадзяемся. Нашы мясцовыя ўлады абяцаюць. Але колькі гэта часу зойме? Зіма ідзе», - распавяла яна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках