28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыі не ўдалося сфармаваць урад

1
Швэцыі не ўдалося сфармаваць урад

Лідар Памяркоўнай партыі Швэцыі не змог атрымаць дастатковую падтрымку для фармавання правацэнтрысцкага ўрада.

Лідар Памяркоўнай партыі Швэцыі Ульф Крыстэрсан не змог атрымаць дастатковую падтрымку для фармавання правацэнтрысцкага ўрада.

Пра гэта ён заявіў у нядзелю, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

Крыстэрсан заявіў у пятніцу, што ён быў гатовы паспрабаваць сфармаваць урад меншасці без усіх партый, якія ўваходзяць у блок «Альянс», аднак Ліберальная партыя і Цэнтрысцкая партыя адмовіліся падтрымаць гэты план.

«Я зрабіў тое, што магу на сёння», - заявіў Крыстэрсан у нядзелю, паведаміўшы спікеру парламента, што ён адмаўляецца ад спробаў сфармаваць урад на гэты момант.

У спікера ёсць чатыры спробы знайсці прэм'ер-міністра, прымальнага для парламента, або адбудуцца датэрміновыя выбары.

Спікер заявіў, што ў панядзелак ён сустрэнецца з прадстаўнікамі іншых партыяў і адзін з іх атрымае заданне сфармаваць урад.

Чарга, хутчэй за ўсё, пяройдзе да лідара сацыял-дэмакратаў і дзейнага прэм'ера Стэфана Лёвэна, які 25 верасня саступіў у галасаванні за вотум даверу ў парламенце.

Але калі іншыя кандыдаты будуць не ў стане сфармаваць урад, Крыстэрсан можа атрымаць другі шанец.

«Я расчараваны тым, што цяпер (Альянсу) не стае магчымасці стварыць новы ўрад з новай палітыкай... Я ўсё яшчэ гатовы быць прэм'ер-міністрам і ўзначальваць урад Альянсу», - сказаў ён.

Швэцыя апынулася ў палітычным тупіку пасля ўзмацнення пазіцый ультраправых «Швэдскіх дэмакратаў» на выбарах 9 верасня. Іх поспех не даў ніводнаму традыцыйнаму блоку ў парламенце атрымаць большасць галасоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках